Да вялікага свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У РЦК і А прайшла VI раённая велікодная выстава «Яечак сёлета багата, мы шчодра сустракаем свята»

І дарослыя, і дзеці (фота 3,5), што сабраліся ў фае РЦК і А падчас адкрыцця выставы, трапілі ў атмасферу сапраўднага, светлага і ўзнёслага свята. Майстроў народнай творчасці і прыхільнікаў іх таленту шчыра павіншаваў з Вялікаднем настаяцель Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа, протаіерэй Мікалай Лабынько. Прысутнічаў таксама іерэй гэтага ж храма Андрэй Еўшаль (фота 1). Прыемна, што словы святара падтрымала і юнае пакаленне — вершы і песні на тэму Вялікадня ў выкананні выхаванцаў гуртка «Вясёлка творчасці» Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці і цудоўная харэаграфічная кампазіцыя «Выратуй і захавай» танцавальнага калектыву «Онікс» Нясвіжскай ДШМ сталі выдатным падарункам для ўсіх, хто сабраўся на адкрыццё выставы.

DSC_0148

Парадавала і багацце саміх работ, прадастаўленых для агляду. Яны прадэманстравалі, што нашы і вопытныя,  і юныя майстры валодаюць самымі разнастайнымі тэхнікамі — вышыўкай, інкрустацыяй з саломкі, бісерапляценнем, выцінанкай, філігранню, роспісам і разьбой па дрэве, дэкупажам, вязаннем, мяккай цацкай, пап»е-машэ і арыгамі.

DSC_0014

Сёлета, дарэчы, і колькасць аўтараў работ на выставе значна пашырылася: нароўні з яе вопытнымі ўдзельнікамі — сябрамі народнага клуба майстроў «Дыяменты Нясвіжскага краю», студыяй выяўленчага мастацтва «Вясёлка» цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна (кіраўнік Алена Гаціла), мастацкім аддзяленнем Нясвіжскай ДШМ (выкладчык Аксана Шыцько), гуртком дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аношкаўскай ДШМ (кіраўнік Алена Барысава) і гурткамі ДПМ Карцэвіцкага, Саска-Ліпкаўскага, Ужанкаўскага, Затур»янскага, Высакаліпскага СДК, Навасёлкаўскага СЦК і А, Завітанскага і Быхаўшчынскага КБ, Слаўкаўскага СК, Міцькавіцкага Дома рамёстваў — свае таленты прадэманстравалі і дэбютанты.

DSC_0129

DSC_0021

Так, упершыню на раённай велікоднай выставе   паказалі сваё майстэрства ў вышыўцы Надзея Ліпніцкая са Снова (фота 4) і Соф»я Міхайлава з Юшавіч, несвіжанка Марына Рыдак — у фатаграфіі. А Алена Дабрыян пазнаёміла прысутных з правільным афармленнем велікоднага стала. Яна таксама правяла майстар-клас па вырабе дэкаратыўных велікодных карзінак. Таксама ўпершыню на выставе сваю творчасць прадставілі кіраўнікі і гурткоўцы раённага цэнтра народнай творчасці, навучэнцы нядзельнай школы Свята-Узнясенскага храма г. Нясвіжа, гурткоўцы аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (фота 2).

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.