Догляд пасеваў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па аператыўных даных райсельгасхарчу, азімыя збожжавыя праполаны хімічным спосабам на плошчы 7310 га, што складае 62,5 %. Завершана гэта работа ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Сейлавічы”,  ЗАТ “1 Мая” і “Росіч”, СВК “Гарадзея”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і сортавыпрабавальнай станцыі. На цукровых бураках першая хімпраполка зроблена на 5097 га (92,8%), другая – на 358 га. Другі раз праполваюць бурачныя плантацыі ААТ “Новае жыццё”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ЗАТ “1 Мая”. Хімпраполку  кукурузы завяршылі механізатары ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. 61,7 % пасеваў гэтай культуры апрацавана ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 55,8 %  – у “Гарадзеі”, 54,7 % – у “Свеклавічнай”. На яравых збожжавых пустазелле знішчана на ўсёй плошчы ў “Новым жыцці” і сортавыпрабавальнай станцыі, на 96,9 % – у “Снове”, на 94,1 % – у “Гарадзеі”.

835 га пасеваў цукровых буракоў у раёне апрацавана ад шкоднікаў, у т.л. 490 га – у “Снове”, 110 га – у “Гарадзеі”.

Ратардантамі (рэгулятарамі росту) апрацавана 9301 га азімых і 255 га яравых збожжавых культур.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.