Квіток у палац

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 25 сакавіка па 6 мая ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» праводзіў конкурс на лепшы дызайн для ўваходнага квітка на тэрыторыю Палацава-паркавага ансамбля XVI — XIX стст. у Нясвіжы. Усяго было пада-дзена 14 работ, з якіх прафесійнае журы ў складзе кіраўніцтва музея-запаведніка і вядомых беларускіх дызайнераў выбрала лепшы. Пераможцай конкурсу стала мінчанка Настасся Акуневіч. Таксама на працягу амаль двух тыдняў у Інфармацыйна-касавым цэнтры музея-запаведніка ўсе жадаючыя маглі выказаць сваё меркаванне, прагаласаваўшы за работу, што спадабалася болей. Па выніках падліку галасоў, прыз глядацкіх сімпатый атрымала  мінчанка Юлія Кляцкова. Абедзьве пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

Наступным праектам музея-запаведніка такога кшталту стане конкурс «Палацавы ансамбль на вясельным фота», які адбудзецца ў чэрвені-верасні бягучага года. А ўжо сёння ў Інфармацыйна-касавым цэнтры музея-запаведніка пачала дзейнічаць каса СТАА  «КвіткіБел». У ёй можна набыць білеты на оперны форум «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», тэатральны форум «Арт-фэст Уршулі Радзівіл», а таксама на многія іншыя мерапрыемствы, што ладзяцца на Беларусі.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.