«Майскі вальс»
ХХV адкрыты абласны фестываль духавой музыкі
24 мая Ратушная плошча
17.00 – канцэрт “Вітанні слаўнаму Нясвіжу!” з удзелам дзявочага народнага духавога аркестра “Раксалана” Крамянчугскага педагагічнага вучылішча Украіны (кіраўнік – заслужаны работнік культуры Украіны Віктар Квітка) і зводнага духавога аркестра Дома культуры і Дома дзіцячай творчасці г.п. наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Дзяніс Клімовіч)
25 мая Ратушная плошча
14.00 – 18.00 – працуюць выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў; экспазіцыя “Па старонках слаўнай гісторыі”, прысвечаная 790-гадоваму юбілею Нясвіжа; гандлёвыя кропкі
15.00 – 16.00 – святочнае шэсце духавых аркестраў і ансамбляў мажарэтак
16.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю. Святочны гала-канцэрт зводнага духавога аркестра Мінскай вобласці і ансамбляў мажарэтак, асобныя выступленні замежных аркестраў
18.00 – заключны марш-парад
18.30 – 22.00 – канцэртныя выступленні эстрадна-духавога аркестра Нясвіжскага РЦКіА (кіраўнік Аляксандр Добыш);узорнага эстраднага аркестра Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Леў Канаплянік); вакальна-інструментальнага ансамбля “Спадчына” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (кіраўнік Леанід Вярэніч); рок-групы “Замкавая гара” Капыль-скага РЦК (кіраўнік Андрэй Раеўскі); народнага ансамбля песні “Млечны шлях” Нясвіжскага РЦКіА (кіраўнік Таццяна Казлова); салістаў Нясвіжскага РЦКіА.
Арганізатары мерапрыемства: упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, аддзелы культуры Клецкага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага райвыканкамаў.