МНЕ ЁСЦЬ КІМ ГАНАРЫЦЦА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прайшло 68 гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе да гэтага часу не заціхае ў людскіх душах. У кожнай беларускай сям»і нехта з родных прайшоў праз пакуты ваеннага часу. Сярод іх быў і мой прадзед Мікалай Фёдаравіч Крокун. Я яго нават не бачыла, бо памёр прадзед праз 10 дзён пасля мойго нараджэння, але пра яго лёс мне расказвала мая прабабуля, якая і сёння жыве ў Гарадзеі.

Нарадзіўся прадзед 19 ліпеня 1926 года ў в. Заазер»е Іванавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да вайны скончыў сямігодку. У верасні 1944 года ён быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Трапіў у Мінск у запасны полк. Адсюль — у састаў 2 ударнай арміі 152 дывізіі 956 стралковага палка роты аўтаматчыкаў. У студзені 1945 г. Мікалай Фёдаравіч трапіў у артылерыю. Першае баявое хрышчэнне атрымаў на Нарвскім плацдарме, удзельнічаў ва ўзяцці гарадоў Пултуска і Прудзенска.  Ваяваў прадзед на 2 Беларускім фронце ў Польшчы, Усходняй Прусіі. 5 сакавіка 1945 г. быў цяжка паранены. Стаў інвалідам 2 групы. Ён быў яшчэ зусім малады, калі ўрачы раілі ампутаваць правую руку, але прыклаў усе намаганні, каб рука засталася, хоць і была нерабочай. Прыйшлося перавучыцца пісаць левай.

Пасля вайны Мікалай Фёдаравіч атрымаў педагагічную адукацыю. Працаваў у школах Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. Педагагічнай дзейнасці прысвяціў 41 год. Быў  настаўнікам, завучам, дырэктарам Гарадзейскай вячэрняй школы.

У 1993 годзе пайшоў на пенсію, але заставаўся актыўным грамадзянінам. Ён быў старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі пры Гарадзейскім пасялковым Савеце.

У прадзеда многа ўзнагарод: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны 1 ступені, медаль «За перамогу над Герма-ніяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і іншыя медалі. Мне ёсць кім ганарыцца.

Настасся ЛАБАТАЯ, вучаніца Нясвіжскай гімназіі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.