На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 3 мая, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у раёне яравая сяўба праведзена на 13423 га, што складае 52,1 % ад плана. Найбольшы аб”ём выкананы ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (77 %) і доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках (82,7 %). У тым ліку збожжавых і зернебабовых пасеяна 97,2 %. Першымі, яшчэ на 29 красавіка, з імі справіліся СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і “Новае жыццё”. Цяпер у гэтым шэрагу і “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 верасня”, “1 Мая”, “Юшавічы”, “Гарадзея”, “Росіч”, сортавыпрабавальная станцыя.

Цукровыя буракі занялі плошчу ў 3121 га (56,8 %). Найбольш іх пасеяна ў “Нясвіжскіх Астроўках” (83 %), “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (73 %), сортавыпрабавальнай станцыі (80 %), доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках (78 %). Кукуруза размясцілася на 1644 га (15,8 %), у тым ліку ў “Нясвіжскіх Астроўках” – 37,1 %, “Новым  жыцці” – 32 %, эксперыментальнай базе “Свеклавічная” – 26,9 %.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.