Нясвіж вітае свята мастацтваў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы мінулага тыдня Нясвіж у XVIII раз наведалі адразу 4 музы — музыкі, выяўленчага мастацтва, тэатра і гісторыі. Свята мастацтваў «Музы Нясвіжа-2013» упісала новую яскравую старонку ў шматколерную кнігу культурных падзей Нясвіжчыны.

Пачалося яно са спектакля Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага РЦК і А «Бог ёсць любоў» — абноўленай пастаноўкі вядомай п»есы Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа», якую нашы артысты падрыхтавалі пад кіраўніцтвам рэжысёра Яўгена Валабоева. Спектакль, які даўно палюбіўся нясвіжскім гледачам, набыў новае гучанне, новыя і месцамі нечаканыя выразныя сродкі, стаў больш філасофскім і загадкавым, але самае галоўнае — застаўся такім жа шчырым і пранізлівым, як і раней, і гэтак жа, як і раней, на вачах гледачоў блішчэлі слёзы ад сустрэчы з Вялікім Каханнем, у якое іх прымусіла паверыць майстэрства акцёраў.

Другі дзень свята мастацтваў пачаўся з навукова-практычнай канферэнцыі «Мастацкая спадчына Нясвіжа: новыя даследаванні», дзе адбылася прэзентацыя кнігі «Шляхам пошукаў і адкрыццяў».   Як слушна заўважыў, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, на кожнай такой навуковай сустрэчы разгортваюцца новыя старонкі гісторыі, раскрываюцца яшчэ невывучаныя тэмы нашай нацыянальнай культуры і роля Нясвіжчыны ў працэсе станаўлення нацыянальнай свядомасці беларусаў. І сапараўды, даследчыкі падзяліліся цікавымі распрацоўкамі — ад вывучэння архітэктурнай спадчыны Нясвіжа да знаёмства з паўсядзённай культурай, паўсядзённым побытам княжацкай сям»і.

Пасля ў гарадской Ратушы аматараў класічнай музыкі чакаў канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», на якім  ансамблі кларнетыстаў, трубачоў, флейтыстаў і салістаў на духавых інструментах прадставілі музыку Яна Голанда, Мечыслава Карловіча, Яўгена Глебава, Генрыха Вагнера,  Мікалая Чуркіна, заснавальніка беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы — Аляксея Туранкова.

(Заканчэнне на 4-й стар.)

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.