Павіншавалі з юбілеем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

20 мая споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння  ганаровага грамадзяніна  горада Нясвіжа, заслужанага работніка  сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалера  двух ордэнаў Працоўнага  Чырвонага Сцяга, жыхара  аграгарадка Аношкі, з 1966 па 1998 гг. — старшыні  калгаса,  дырэктара ААТ «Новае жыццё»  Міхаіла Васільевіча Саленіка.

З юбілеем яго павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Драгавец, які ўручыў юбіляру ганаровую грамату райвыканкама, дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі (на здымку) і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш. Цёплыя словы адрасавалі Міхаілу Васільевічу намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Іна Сцяпура і галоўны тэхнолаг мясаперапрацоўчага цэха гаспадаркі  Антаніна Высоцкая.

Яго называюць Настаўнікам. Настаўнікам моладзі, і не толькі сваёй гаспадаркі — да яго па параду прыязджалі маладыя кіраўнікі іншых прад-прыемстваў і арганізацый. Яму сёння ўдзячны за створаную моцную матэрыяльную базу «Новага жыцця», за той добры мікраклімат, што ўсталяваўся ў калектыве падчас яго кіравання і які захаваўся дагэтуль.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.