Сянаж і сена

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па аператыўных даных райсельгасхарчу, па стане на 30 мая ў гаспадарках раёна скошана 4502 га шматгадовых траў і лугавых угоддзяў для нарыхтоўкі кармоў на новую зімоўку жывёлы. Гэта складае 34,2 % ад неабходнага. Найбольшыя плошчы скошаны ў ЗАТ «1 Мая» (72,4 %), СВК «Гарадзея» (66,3 %), ААТ «Новае жыццё» (47,9 %). За апошні дзень самую вя-лікую прыбаўку далі «Гарадзея» (16 %), ААТ «Грыцкевічы» (15 %), «Новае жыццё» і сортавыпрабавальная станцыя (па 10 %).

З правяленай і здробненай травы нарыхтавана 17499 т сенажу, што складае 11,5 % ад планавага. Найбольшую колькасць гэтага корму заклалі ў СВК «Гарадзея» (2895 т) і «Агракамбінат Сноў» (2610,6 т). Гарадзейцы выканалі заданне па гэтым паказчыку на 41 %. За імі ў зводцы ідуць «Новае жыццё» і «1 Мая» (па 16  %). У апошні дзень найлепшая прадукцыйнасць працы была ў ЗАТ «1 Мая» (заклалі 1338 т сенажу), ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» (805 т), «Новае жыццё» (765 т). Сянаж захоўваецца ў асноўным у траншэях. У рулонах знаходзіцца 80 т (у «Гарадзеі») і 76 т (у ААТ «Лань-Нясвіж»).

Сена ўсяго назапашана 225 т: 100 т — у «1 Мая», 120 т — у «Гарадзеі», 5 т — у сортавыпрабавальнай станцыі.

На 1 умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 1,14 ц кармавых адзінак. У тым ліку па 2,37 ц к.адз. — у «Новым жыцці», па 1,66 ц  — у «Гара-дзеі».

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.