У госці да навукоўцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

завіталі  ўдзельнікі хору ветэранаў г. Нясвіжа «Аптымісты». Яны падрыхтавалі  разнастайную канцэртную  праграму, у якой  прагучалі беларускія, рускія, украінскія і польскія творы. Цёпла  сустракалі  слухачы песні «Малая  радзіма», «Бяседа», «Музыка»,  «Вочы сінія» і іншыя. Салістка хору Соф»я Лях выканала новую песню «Не пакідай мяне, каханне»,  а таксама ў дуэце з Барысам Вятлугіным раманс «Ноч светлая».

Характэрна, што канцэрт насіў  і святочны характар.  Сёлета некаторыя супрацоўнікі  доследнай навуковай станцыі  па цукровых бураках  адзначылі жыццёвыя юбілеі. І для іх у вядучай канцэрта Ганны  Ярмалінскай знайшліся  цёплыя, сардэчныя словы  віншавання і пажаданні добрага здароўя, шчасця, поспехаў і дабрабыту. Віноўнікам урачыстасці пры-свяцілі свае выступленні харысты, а таксама салісты  і мужчынская група. Цудоўныя песні гучалі для дырэктара  станцыі І.С. Татура, галоўнага бухгалтара  Т.А. Сцефановіч, яе  намесніка С.М.  Рымашэўскай, лабаранткі К.М. Пражэнік. Яны былі прыемна ўражаны музычнымі сюрпрызамі  і шчыра дзякавалі  выканаўцам. А калі мужчынская вакальная  група заспявала «Серэнаду», навуковы супрацоўнік  У.П. Курганскі запрасіў на танец Т.А. Сцефановіч. І гэта было цудоўна, прыгожа, пад дружныя  апладысменты гледачоў. Апошнім спадабаўся і ўрывак з паэмы Недагонава «Сцягі над сельсаветам», які выдатна, з пачуццём і артыстычна  прачытала ўдзельніца хору  Р.М. Казлова. А вясёлы настрой стварыла другая чытальніца  — М.Р. Кернажыцкая — гумарыстычным маналогам «Пажылая жанчына».

Пасля канцэрта дырэктар  доследнай станцыі І.С. татур  шчыра падзякаваў самадзейным артыстам  за яркае і цікавае выступленне.

Раіса ХВІР


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.