У свеце музыкі цудоўным

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У апошнюю пятніцу красавіка выпускнікі, навучэнцы і педагогі Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў выступілі ў РЦК і А ў традыцыйным справаздачным канцэрце, на якім прадэманстравалі ўсё самае лепшае, што было асвоена за навучальны год. Прыхільнікі жывой музыкі, танца і паэтычнага слова, што сабраліся ў зале, былі прыемна ўражаны разнастайнасцю жанравых форм выступленняў і высокім узроўнем выканання канцэртных нумароў, які, нягледзячы на зразумелае хваляванне, паказалі і юныя артысты, і іх педагогі.

Гледачы з задавальненнем апладзіравалі салістам на музычных інструментах — скрыпачцы Васілі-не Цар, флейтысткам Дарыне Карачун і Марыі Юдзі-най, піяністкам Кацярыне Каменка, Ангеліне Са-  ковіч і Ганне Буглай, саксафаністу Серафіму Абрамовічу, трубачу Вадзіму Тасмінскаму, ансамблям народных інструментаў (кіраўнік А.А.  Буглай), гітарыстаў (кіраўнік Л.У. Астрэйка), цымбалістаў (кіраўнік Т.У. Ратомская),  дамрыстаў (кіраўнік А.У. Камлач), баяністаў (кіраўнік У.М. Гурын), ансамблю хлопчыкаў і хору пад кіраўніцтвам Л.А. Сакалюк.  Яшчэ раз даказаў, што скрыпку нездарма называюць каралевай аркестра, ансамбль скрыпачоў, якім кіруе С.І. Ярмак. Канцэрт Сі-мінор Оскара Рыдзінга і «Песня тайнага саду» Ральфа Лоўланда ў яго выкананні літаральна зачаравалі залу. Яскравымі, разнапланавымі харэаграфічнымі нумарамі парадавалі гледачоў выхаванцы танцавальнага аддзялення школы, якіх рыхтавалі педагогі А.І. Злобіч і К.Р. Лабаза. Самае маладое аддзяленне школы — тэатральнае, адкрытае ў 2011 годзе, мастацкім чытаннем вершаў прадставілі Ўлада Нялюбіна і Аліна Каленік.

Завяршыўся канцэрт прыгожай, маштабнай танцавальнай кампазіцыяй выхаванцаў харэагра-фічнага аддзялення пад сімвалічнай назвай «Выратуй   і захавай», у якой мовай танца юныя артысты раскрылі ідэю пераемнасці пакаленняў, дабрыні і веры.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.