У сяброўстве з Музай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння, 22 мая, спаўняецца 75 гадоў заслужанаму ўрачу Рэспублікі Беларусь, несвіжаніну Мікалаю Сцяпанавічу Бялевічу. Ён пачынаў свой жыццёвы шлях у вёсцы Рутка на Навагрудчыне. Скончыў Навагрудскую СШ з медалём, паступіў у Мінскі медінстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў выкладчыкам Жалудокскага медвучылішча, намеснікам галоўнага ўрача Капыльскага раёна, галоўным урачом Клецкага раёна, з 1985 па 2001 год — галоўным урачом санаторыя «Нясвіж». За сваю добрасумленную працу Мікалай Сцяпанавіч Бялевіч, урач вышэйшай катэгорыі, быў адзначаны званнямі «Выдатнік аховы здароўя СССР», «Выдатнік грамадзянскай і санітарнай абароны СССР», медалямі «За доблесную працу» і «Ветэран працы», медалём Пірагова, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета і Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровым знакам ЦК ВЛКСМ «За асваенне цалінных зямель». Цяпер Мікалай Сцяпанавіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але па-ранейшым не губляе сувязі з актыўным жыццём — захапляецца літаратурай, у прыватнасці, паэзіяй, спортам (валейбол, шахматы). Зараз ён рыхтуе да выдання свой 4-ы зборнік вершаў, некаторыя з якіх мы і прапануем увазе чытачоў.

Рэдакцыя «НН» віншуе М.С. Бялевіча з юбілеем і жадае яму здароўя і новых творчых поспехаў.

Мне 75

Мне исполнилось 75.

Неумолимо время.

Я его повернул бы вспять,

Чтобы сбросить старости бремя.

Чтоб молодым стать вновь,

Полным сил и стремлений.

Чтоб в сердце бурлила кровь,

И не было в нём сомнений.

Я б хотел побольше добра

Подарить, чтобы жизнь искрила,

Чтобы было поменьше зла

И любовь на земле царила.

И сегодня,  в свой юбилей,

Я прошу у вас всех  прощенья

За ошибки в жизни своей,

Что свершил по недоразуменью.

Пусть вас Бог  бережет от бед,

Пусть года не будут помехой.

Я желаю  всем долгих лет

И во всех начинаньях — успехов.

Успаміны

Мой родны кут, дзе я радзіўся,

Цяпер стаіць асірацелы.

Царкву зняслі, дзе я хрысціўся,

Замест яе — бур»ян зжаўцелы.

Няма гумна, хлява і студні,

І хата без акон стаіць.

Ды толькі вецер, злы і нудны,

У кронах клёнаў шалясціць.

А побач лес стаіць маўклівы,

Як сведка даўніх тых падзей,

Што ён пабачыў. І цярпліва

Хавае тайны ад людзей.

Быў перад лесам луг з травою,

З усходам сонца я ўставаў

І рана, з першаю расою,

Кароў на пашу выганяў.

Пасля вайны была бяднота,

Усім прыйшлося галадаць.

Адна ва ўсіх была турбота:

Паесці штосьці і паспаць.

Бяжыць наш час удаль імкліва,

Дзяцінства ўжо даўно прайшло.

І тое, што было ў мінулым,

Жыццёвым мохам зарасло.

Не знаюць дзеці нашы ліха,

Ім незнаёмы жах вайны.

І хай не будзе ў жыццях іхніх

Таго, што мы перажылі.

Берегите природу

Растения, деревья и цветы

Живут особой жизнью на земле.

Они хотят ухода, доброты

И требуют внимания к себе.

Наша земля — живое существо,

И мы её, как жизнь,

беречь должны.

Вселенная и космос — как одно,

Когда-то были Богом созданы.

Давайте будем все

любить природу,

За нашу жизнь её благодарить:

Мы обновляемся с ней вместе

с каждым годом,

И нам подольше хочется прожить.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.