ВЯСЁЛЫ ПЕРШАМАЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1 мая на Ратушнай плошчы  ў Нясвіжы адбылося свята «Вясёлы месяц май», прысвечанае Дню працы.

Былі створаны дзве пляцоўкі: гульнёвая і музычная. Удзельнікамі гульнёвай пляцоўкі сталі юныя дараванні ўстаноў адукацыі горада: СШ № 1, № 3, № 4, Нясвіжскай гімназіі. Раздзяліўшыся на некалькі каманд, дзеці разам з настаўнікамі, з вялікім захапленнем і радасцю, пад апладысменты гледачоў, удзельнічалі ў гульнях і эстафетах са сцяжкамі, шарамі, «саджалі» і збіралі бульбу, будавалі літары, выконвалі дзеянні пад музыку… За актыўны ўдзел яны атрымалі салодкія прызы.

На музычнай пляцоўцы выступалі выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці, які, дарэчы, стаў арганізатарам свята. Гучалі песні ў выкананні вакальных груп. Песні пра вясну, дружбу, дзяцінства. Сола выконвалі Дар,я Зізіка, Дар,я Сініцына, Дзіяна Гліннік, Аляксандра Маскалік і іншыя. Прыемна парадаваў прысутных сваімі сінхроннасцю, пластычнасцю, касцюмамі танцавальны калектыў «Дэнс» СШ № 3, які выканаў некалькі прыгожых танцаў.

На свяце панавала атмасфера радасці, прыгажосці і пазітыўнага настрою.

Вольга Кандрукевіч


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.