Хай зелянее родны край

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу Сноўскую сярэднюю школу наведалі пачэсныя госці – старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, і намеснік старшыні грамадскага аб”яднання “Рэспубліканскі Савет па ахове прыроды”, былы дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду Станіслаў Канстанціновіч.

Галоўнай мэтай візіту быў удзел у пасадцы ў школьным дэндрарыі каштоўных парод дрэваў і кустарнікаў, рэдкіх для Беларусі, амаль 90 саджанцаў якіх Станіслаў Канстанціновіч перадаў у дар Сноўскай СШ са свайго асабістага гадавальніка. Для госця з Мінска знаёмства са школай, са сцен якой выйшлі цяперашні кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч, алімпійскі чэмпіён Рамуальд Клім, пісьменнік і дзяржаўны дзеяч Анатоль Бутэвіч і многія іншыя вядомыя ў краіне людзі, было асабліва цікавым: гісторыя школы, што вядзе свой адлік з 1864 года, і асноўныя накірункі яе работы паўсталі з кароткага, але ёмістага аповеду дырэктара ўстановы Галіны Радаман, а сучаснасць – праз знаёмства з экалагічным кутком, рэсурсным цэнтрам па экалагічным выхаванні і музеем школы, які нездарма носіць пачэснае званне “народны”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.