ХVІІІ Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2013”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

16-18 мая Нясвіж традыцыйна  прыме ўдзельнікаў і гасцей рэспубліканскага свята “Музы Нясвіжа”.

16 мая ўвазе гледачоў будзе прапанаваны спектакль Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку “Бог ёсць любоў” па п”есе Аляксея Дударава. Рэжысёр спектакля – Яўген Валабоеў.

17 мая ў Нясвіжскай цэнтральнай райбібліятэцы адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Мастацкая спадчына Нясвіжа: новыя даследаванні”, прэзентацыя кнігі “Шляхам пошукаў і адкрыццяў” і канцэрт струннага квартэта пад кіраў-ніцтвам Таццяны Вайлапавай.

У гэты ж дзень у гарадской ратушы запланаваны канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” – “Музыка духавых ансамбляў ў старажытнай ратушы” і прэс-канферэнцыя з удзелам мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.

У РЦКіА пройдзе ўрачыстае ад-крыццё   ХVІІІ Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2013”, а таксама канцэрт Струннага аркестра і творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” – “Сусветныя мелодыі  – у падарунак Нясвіжу”, а таксама мастацкія выставы: з фондаў Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея – “Акамянелая сімфонія” і работ выхаванцаў студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”.

18 мая у тэатральнай зале Палацавага ансамбля пройдзе канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” – “Вяртанне ў Нясвіжскі замак: Радзівілы і музычны свет”. Пазней у РЦКіА для гледачоў выступіць Заслужаны калектыў  “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” з канцэртам “Лепшая калекцыя папулярных песень”.

Мастацкі кіраўнік свята – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі  Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Тэлефон для даведак – 5-42-45. Уваход – па запрашальных білетах.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.