ХVІІІ Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2013”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

16-18 мая Нясвіж традыцыйна прыме ўдзельнікаў і гасцей рэспубліканскага свята «Музы Нясвіжа».

16 мая ўвазе гледачоў будзе прапанаваны спектакль Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку «Бог ёсць любоў» па п»есе Аляксея Дударава. Рэжысёр спектакля — Яўген Валабоеў.

17 мая ў Нясвіжскай цэнтральнай райбібліятэцы адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Мастацкая спадчына Нясвіжа: новыя даследаванні», прэзентацыя кнігі «Шляхам пошукаў і адкрыццяў» і канцэрт струннага квартэта пад кіраў-ніцтвам Таццяны Вайлапавай.

У гэты ж дзень у гарадской ратушы запланаваны канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» — «Музыка духавых ансамбляў ў старажытнай ратушы» і прэс-канферэнцыя з удзелам мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.

У РЦКіА пройдзе ўрачыстае ад-крыццё ХVІІІ Свята мастацтваў «Музы Нясвіжа-2013», а таксама канцэрт Струннага аркестра і творчых калектываў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» — «Сусветныя мелодыі — у падарунак Нясвіжу», а таксама мастацкія выставы: з фондаў Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея — «Акамянелая сімфонія» і работ выхаванцаў студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».

18 мая у тэатральнай зале Палацавага ансамбля пройдзе канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» — «Вяртанне ў Нясвіжскі замак: Радзівілы і музычны свет». Пазней у РЦКіА для гледачоў выступіць Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» з канцэртам «Лепшая калекцыя папулярных песень».

Мастацкі кіраўнік свята — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Тэлефон для даведак — 5-42-45. Уваход — па запрашальных білетах.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.