З якаснай сыравіны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каб атрымліваць высокія надоі малака і прывагі, трэба мець не проста дастатковую колькасць кармоў, а і добрую іх якасць. Таму і кантроль за іх нарыхтоўкай павінен быць належным. На гэтым і рабілі акцэнт у СВК «Агракамбінат Сноў», ствараючы сваю кармавую лабараторыю. Вытворчасць уласных кармоў пастаўлена ў гаспадарцы, як кажуць, на шырокую ногу, і работнікам лабараторыі спраў хапае. А з наступленнем сезону нарыхтоўкі травяністых кармоў — яшчэ і дабаўляецца. Бо трэба не проста праверыць вільготнасць травяной масы ў сянажнай траншэі, якая закладваецца, а ўзяць пробу з кожнага выгружанага прычэпа.

Гэты фотаздымак лабаранта Настассі Супрыкавай наша фотакарэспандэнт зрабіла падчас запаўнення сянажнай траншэі каля малочнатаварнай фермы «Дольны Сноў».

— Вільготнасць здробненай травяной масы павінна быць 45-60 працэнтаў, — расказала нам Настасся Валер»еўна. — Тады і сянаж, пры належным ушчыльненні і дабаўленні кансерванту, бу-дзе добрым.

— А вось сёння, напрыклад, колькі вільгаці ў траве?

— Да 50 працэнтаў. Сёння дзень добры, сонечны, і вільготнасць масы — аптымальная.

Яшчэ наша суразмоўца паведаміла, што раней вільготнасць яны правяралі ў лабараторыі. А к сёлетняму сезону нарыхтоўкі травяністых кармоў ім купілі новы прыбор — «WILE-26», які выдае вынік тут жа, на траншэі.

Дзяжураць лабаранты ля траншэі пазменна, знаходзячыся там ад пачатку і да канца закладкі.

Настасся Супрыкава працуе ў кармавой лабараторыі шэсць гадоў. Рэгулярна павышае кваліфікацыю, каб выконваць свае абавязкі ўмела і якасна.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.