Запаўняецца другая траншэя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзмітрый Заяц працуе на падборшчыку травы «Ягуар», Уладзімір Касцюкевіч адвозіць ад яго здробненую масу

Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 23 мая ў раёне скошана 943 га шматгадовых траў і лугавых угоддзяў. Закладзена на зімоўку жывёлы 2728 т сенажу і 50 т сена. Актыўна вядуцца работы ў СВК «Агракамбінат Сноў», «Гарадзея» і ААТ «Новае жыццё».

У сераду, 22 мая, мы наведалі СВК «Агракамбінат Сноў», дзе нарыхтавана 1081 т сенажу, каб сустрэцца з удзельнікамі зялёнага жніва.

Касьбу траў тут пачалі ў суботу, 18 мая, а 20 мая пайшла закладка ў траншэю правяленай і здробненай масы.

Косяць травы механізатары Дзмітрый Васінкевіч, Ігар Главаля і Аляксандр Макась. Валкі для правяльвання разбіваюць Віктар Басарановіч і Уладзімір Карпач. Перад падборам травы ў валкі яе зграбаюць Яўген Вялічка, Мікалай Якубовіч і Вадзім Рацкевіч. На падборы і здрабненні занята тры «Ягуары». На іх працуюць Дзмітрый Заяц, Андрэй Ярашэвіч і Вячаслаў Мутылін.

Изображение 364

Ігар Главаля і Дзмітрый  Васінкевіч заняты касьбой траў

— Спачатку ўбіраем на сянаж пасеяныя на тарфяніках злакавыя травы. Яны ўжо выкінулі мяцёлку — самы аптымальны час касьбы. За імі як раз паспеюць да ўборкі бабовыя — сумесь канюшыны і люцэрны, цяпер яны крышку яшчэ не гатовыя. Асноўную масу корму нарыхтоўваем з бабовых, — расказаў карэспандэнтам «НН» намеснік старшыні гаспадаркі па вытворчасці Уладзімір Бабёр. — Сенажу нам трэба нарыхтаваць больш за 21 тысячу тон, сена — 900 тон. Сена будзем сушыць з другога ўкосу. А цяпер уся ўвага — сенажу. На касьбе задзей-нічаны дзве 9-метровыя і адна 3-метровая касілкі. Бесперабойная работа ўсяго комплексу машын дае магчымасць запаўняць траншэю ёмкасцю 1000 — 1600 тон за 3-4 дні. А тэхніку механізатары падрыхтавалі да сезону якасна.

Изображение 305

Механізатар Уладзімір Капытка даставіў у траншэю чарговы прычэп травяной масы. А Валерый Краўцоў утрамбоўвае яе

Невялікая сянажная траншэя ўжо запоўнена ў Друцкаўшчызне. Цяпер закладваецца другая, каля фермы «Дольны Сноў». Абавязкова прымяняецца біялагічны кансервант «Біямакс». Трамбуюць траншэю кругласутачна, каб максімальна ўшчыльніць травяную масу. Тут пастаянна заняты механізатары Валерый Краўцоў і Сяргей Ярашэвіч на трактарах «Нью-Холанд».

Сёлета ў «Снове» трэба ўбраць 1157 га лугавых і 395 га шматгадовых траў. Штогод здымаюць тры ўкосы. Па два ўкосы — на тых участ-ках, якія пойдуць пад сяўбу азімых.

— Потым уносім гліфасат, арганіч-ныя ўгнаенні і рыхтуем глебу пад сяўбу, — удакладняе Уладзімір Бабёр. — У гэтым годзе такія сенажаці займаюць у нас 300 гектараў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.