Для вялікага малака

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня СВК «Гарадзея «Мікалай Салавей гутарыць з адным з самых вопытных прафесіяналаў гаспадаркі механізатарам Сяргеем Букам, які ў момант здымкі быў заняты на зграбанні травяной масы. С.М. Бука прысвяціў «Гарадзеі» амаль усё жыццё, выдатна валодае ўсімі відамі работ, а пра яго любоў да тэхнікі сведчыць той факт, што трактар «МТЗ-82», давераны яму 8 гадоў таму, увесь гэты час працуе практычна без прастояў на рамонт

У СВК «Гарадзея» па стане на 4 чэрвеня назапашана 4835 т сенажу, што складае 69 % ад неабходнага. 80 тон з іх нарыхтавана ў рулонах.

Акрамя таго, ёсць ужо 120 т сена  —  усё яно захоўваецца ў плёнцы.

Такім чынам, на адну ўмоўную галаву жывёлы ў гэтай гаспадарцы назапашана на зімоўку па 2,7 ц кармавых    адзінак, што складае 13,6 % ад патрэбнага. У сярэднім па раёне гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна 2,18 ц к. адз. і 8,3 працэнта.

Изображение 242

Механізатар Сяргей Марзалюк укрывае рулонамі сянажную траншэю пагрузчыкам «Маніту»

Изображение 239

Па 100-115 гектараў траў у дзень косіць механізатар СВК «Гарадзея» Іван Шыкаў. Ён працуе на трактары «Джон-Дзір» з 9-мятровай касілкай. выконвае работы на нарыхтоўцы кармоў, як і ўсе іншыя, якія яму даручаюць, хутка і якасна.

Изображение 251

Добра паказала сябе новая тэхналогія захоўвання сенажу ў рулонах па 600 кг, якую пяты год выкарыстоўваюць у «Гарадзеі». Па словах начальніка вытворчага ўчастка Алены Ламакі, сянаж з кансервантам «Біямакс» з такіх рулонаў мае вельмі добрую пажыўнасць і тым самым дазваляе атрымліваць высокія надоі. Зручна і тое, што захоўваецца ён паблізу ферм на асфальтаваных пляцоўках, рулонамі таксама закрываюцца і сянажныя траншэі, плёнка з якіх пры беражлівым выкарыстоў-ванні ідзе ў ход паўторна, што таксама дае эканамічны эфект. На прэсаванні рулонаў занятыя механізатары Віктар Абрагімовіч і Сяргей Кавальчук

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.