Экалогія і бібліятэка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2013 год у краінах СНД аб»яўлены Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. У сувязі з гэтым аддзелам маркетынгу  Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  быў арганізаваны і праведзены раённы семінар «Бібліятэка як цэнтр экалагічнай інфармацыі і культуры».

На семінары перад бібліятэкарамі раёна аб стане і ахове навакольнага асяроддзя ў Нясвіжскім раёне выступіў  Ю.І. Грынкевіч, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З гэтага года аднавілася цеснае супрацоўніцтва бібліятэк раёна з інспекцыяй, якая пералічыла 3,8 млн. рублёў на закупку літаратуры па экалогіі.

Пра  бібліятэчна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне чытачоў дакументамі экалагічнай тэматыкі,  індывідуальныя і масавыя формы абслугоўвання прысутным расказала галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі А.В. Чухлей.

«Природа — это мы!» — пад такою назваю дэманстравала электронную прэзентацыю экалагічнага каляндара  бібліятэкар  аддзела бібліятэчнага маркетынгу А.В. Скачко. Аб экалагічным  выхаванні  дзяцей у Нясвіжскай дзіцячай раённай бібліятэцы распавяла  галоўны бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі А.У. Рыжыкава, а вопытам работы па фарміраванні  экалагічнай культуры насельніцтва падзяліліся загадчык Сноўскай сельскай бібліятэкі З.П. Грабёнка, бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай бібліятэкі Л.К. Гуленка і іншыя.

Загадчыца аддзела  бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі Л.М.Нядзілька пазнаёміла калег з палажэннем аб раённым аглядзе-конкурсе сярод бібліятэк ЦБС на лепшую арганізацыю работы па экалагічнай асвеце «Экалогія пачынаецца з нас» і праектам «Экологическое образование — основа третьего тысячелетия». Пасля падвядзення вынікаў семінара была зроблена выснова, што бібліятэкі ЦБС садзейнічаюць фарміраванню экалагічнай культуры, імкнуцца паказаць сваім наведвальнікам прыгажосць навакольнага свету, вучаць беражлівым адносінам да прыроды. Добра ўкамплектаваны фонд навукова-папулярных выданняў па экалогіі дае магчымасць задавальняць запатрабаванні чытачоў, цікава і творча праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Наталля БОГДАН, галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.