Каштоўны духоўны вопыт

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Думаю, ніхто не будзе спрачацца з тым, што кнізе  належыць вялікая роля ў жыцці кожнага чалавека, незалежна ад яго ўзросту. У апавяданні лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «за духоўнае адраджэнне» Барыса Аляксандравіча Ганагі «Ужо позна?» ёсць такія словы:

«Дзеці-маўглі, якія не чулі ад нараджэння слоў, падрастаючы, ужо гублялі здольнасць да чалавечай мовы. Такая ж пагроза навісла і над сучаснымі дзецьмі. Падлеткі, якія выраслі ў джунглях новай цывілізацыі відэанаркотыкаў, якія не чыталі з дзіцячых гадоў, могуць згубіць дзіўны дар пераўтварэння слова ў вобраз. Падчас чытання мы перажывае многія жыцці. Вельмі каштоўны духоўны вопыт вялікіх людзей становіцца нашым. Думкі і пачуцці, назапашаныя стагоддзямі, перадаюцца нам, узбагачаюць нас.»

Менавіта кніга дапамагае чалавеку зразумець галоўную сутнасць жыцця, не згубіць шлях да неба, не растраціць каштоўныя імгненні жыцця на справы пустыя.

Бібліятэкары, настаўнікі, бацькі, бабулі і дзядулі заўсёды клапоцяцца аб тым, каб кніга, выбраная для чытання, несла ў сабе ўсё самае добрае і чыстае.

Радуе тое, што сярод чытачоў Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі ёсць людзі, якія цалкам падзяляюць нашы думкі аб значэнні кнігі, і не толькі падзяляюць, але і на справе даказваюць, што без добрай кнігі жыць не тое што сумна, але і немагчыма. Менавіта яны і сталі пераможцамі акцыі «Лідар чытання», аб»яўленай супрацоўнікамі бібліятэкі ў 2012 годзе.  «Лідарам чытання» сярод чытачоў дарослага абанемента стала Зоя Аляксандраўна Лабаноўская. Зоя Аляксандраўна — адна з першых наведвальнікаў раённай бібліятэкі. У 1945 годзе  яна вучылася ў дзявятым класе беларускай школы. Дзесьці ўвосень 1945 года яна і наведала бібліятэку ўпершыню. Тады яны праходзілі па праграме раман Льва Мікалаевіча Талстога «Вайна і мір». Гэтая кніга і стала першай, узятай у бібліятэцы.

«У сорак чацвёртым, сорак пятым, сорак шостым гадах у школах не было падручнікаў. Кнігі прыносілі, хто меў, з дому, некаторыя бралі ў бібліятэцы, а пасля разам чыталі. Патрэбны вучэбны матэрыял настаўнікі дыктавалі і вучні вялі канспекты», — успамінае Зоя Аляксандраўна. Пазней, навучаючыся ў БДУ на філалагічным факультэце, працуючы ў школе, раённым аддзеле адукацыі, Зоя Аляксандраўна ніколі не разлучалася з кнігай. А калі ўвосень 2000 года пры цэнтральнай раённай бібліятэцы была арганізавана гасцёўня «Ясь і Яніна», З.А. Лабаноўская стала актыўнай удзельніцай усіх яе пасяджэнняў.

«Лідарам чытання» ў чытальнай зале раённай бібліятэкі стала Ларыса Мікалаеўна Кунгурцава, былая супрацоўніца Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы. А на юнацкім абанеменце лепшым чытачом прызнана Вікторыя Лытнева, вучаніца 9 «А» класа Нясвіжскай гімназіі. Усе пераможцы акцыі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі ад-    дзела культуры Нясвіжскага райвыканкама.

Валянціна ШЧАРБАКОВА, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.