Уносяць свой уклад

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З прыходам вясны і лета прыбавілася клопатаў  у  сельскай гаспадарцы. Нават у пенсіянераў, якія працягваюць працаваць у сельгаспрадпрыемствах. І ў зімовы час работы хапала кожнаму, а цяпер – тым больш. Кожная справа патрабуе  вопытнага падыходу, адказнасці. Многія пенсіянеры ААТ “Сейлавічы”  дапамагаюць на палях і фермах.  Юрый Аляксандравіч Крывель, напрыклад, да выхаду на пенсію працаваў  у жывёлагадоўлі, а ўжо шмат гадоў з дня ў дзень – у паляводстве, у другой брыгадзе вёскі Андрушы, якую колькі гадоў  узначальвае Ліна Гушча – добры арганізатар і дарадчык. Юрыю Аляксандравічу брыгадзір давярае  самыя адказныя работы:  напрыклад, забуртоўку бульбы, бо тут трэба ведаць,  які пакласці слой саломы, не пераблытаць сарты, належна ўкрываць  зямлёй…

Больш трыццаці гадоў  працавала паштальёнам  Соф”я Іванаўна Міхайлоўская. З выхадам на пенсію яна – палявод. Калі брыгадзір даручыць работу, напрыклад, на ферме, падсцілаць кароў, то Соф”я Іванаўна  з адказнасцю, па-гаспадарску сама выконвае яе і часта агітуе  астатніх, каб своечасова ўпра-віцца.

Амаль  кожны дзень з году ў год выходзіць на работу  пенсіянерка Ірына Мікалаеўна Мамчыц. Яна і да пенсіі працавала  ў гэтай жа брыгадзе паляводам, таму вопыту ёй не займаць. З поўным  сур”ёзам падыходзіць да справы  і Марыя Іосіфаўна Бутрымовіч.

Добры прыклад бярэ з пенсіянераў малады палявод  Алена Ярашэвіч.

Канстанцін ПРАНЕВІЧ, в. Андрушы


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.