ВЗГЛЯД

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

АКЦИЯ. С 10 по 21 июня ГУ «Несвижский районный территориальный центр социального обслуживания населения» проводит благотворительную акцию «Солнечный лучик» для выпускников интернатных учреждений и лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей.

Справки по тел. 5-16-24.

АбитуриентАМ. Учреждение здравоохранения «Несвижская ЦРБ» с 17 июня выдаёт целевые направления для поступления в высшие медицинские учреждения образования Республики Беларусь. Обращаться по тел. 5-51-96.

Выставка. В салоне-галерее “Скарбніца” открылась выставка “В мире детства и фантазии”, посвящённая Международному дню защиты детей. Вниманию посетителей предложено 32 работы учащихся ГУДО “Центр детского творчества Несвижского района” в различных техниках: батик, тестопластика, вышивка крестиком и ленточками, текстильное панно, плетение из бисера, роспись по стеклу и вытинанка. Выставка продлится до 30 июня.

Духоўнасць. Беларусь распачне і завершыць урачыстасці ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

Юбілейнай даце будуць прысвечаны дзяржаўна-царкоўныя мерапрыемствы ў трох краінах на працягу ўсяго 2013 года, кульмінацыяй святкавання стануць афіцыйныя ўрачыстасці ў Маскве, Кіеве і Мінску. У кожнай з трох краін створаны нацыянальныя аргкамітэты па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання.

– Гэтая падзея адыграла вялізную ролю ў фарміраванні нашых народаў, духоўнага аблічча рускіх, украінцаў і беларусаў, – сказаў старшыня беларускага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта, намеснік прэм”ер-міністра Анатоль Тозік. – У многім дзякуючы ёй мы захавалі сваю ідэнтычнасць. І ў сучасным свеце хрысціянства дапамагае нам захоўваць людскасць, наш духоўны складнік, светапогляд. Гэта вельмі важна, калі мы сутыкаемся з рэальнымі пагрозамі разбурэння духоўнасці, маралі, таго, што вызначае чалавека.

У Мінску комплекс урачыстых мера-прыемстваў распачаўся 6 чэрвеня міжнароднай канферэнцыяй «Хрышчэнне Русі ў лёсе народаў Беларусі, Расіі і Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху». У канферэнцыі прымаюць удзел каля 170 чалавек, з іх 38 – дактары навук і 83 – кандыдаты навук.  На канферэнцыі прысутнічаюць 450 гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі.

Асноўныя ўрачыстасці адбудуцца 24-26 ліпеня ў Маскве, 27-28 ліпеня працягнуцца ў Кіеве і 29-30 ліпеня завершацца ў Мінску.

Фінішным мерапрыемствам стане літургія ў сталіцы Беларусі пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і з удзелам кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў. У той жа дзень адбудзецца некалькі хрэсных хадоў у Мінску і па ўсёй Беларусі. 31 мая ў Маскве стартаваў маштабны хрэсны ход па найбуйнейшых гарадах Расіі, прысвечаны 1025-годдзю Хрышчэння Русі, у якім бяруць удзел паломнікі з Украіны і Беларусі. У святочных мера-прыемствах 29-30 ліпеня ў Мінску возьмуць удзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Асноўныя падзеі адбудуцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы і ў Палацы спорту. Пройдуць шэраг выстаў, інфармацыйны ты-дзень, распрацаваны адмысловыя турыстычныя маршруты. У Заслаўі разгорнецца маладзёжны фестываль.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.