З тэхнікай на “ты”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 2008 года працуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы аператарам размнажальнай тэхнікі Таццяна Анатольеўна Байкаш. У яе абавязкі уваходзяць капіраванне, сканіраванне, набор і раздрукоўка тэкстаў па просьбах наведвальнікаў. Важкі ўклад унесла Т.А. Байкаш у афармленне кнігі «Пастыр добры зямлі Нясвіжскай», прысвечанай протаіерэю Дзмітрыю Хмелю. Яна таксама актыўна ўдзельнічае ў рабоце духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», што працуе ў бібліятэцы — стварае фотахроніку паездак па святых мясцінах Беларусі, якія арганізуюцца ў рамках работы цэнтра.

Ветлівая і старанная ў рабоце, Таццяна Анатольеўна карыстаецца павагай сярод калег і наведвальнікаў, падтрымлівае добры настрой ва ўсіх, хто звяртаецца да яе з просьбамі.

На здымку: Т.А. Байкаш з  юнымі чытачамі падчас аднаго з мерапрыемстваў у бібліятэцы.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.