Зялёнае жніво

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» скошана па стане на 6 чэрвеня 487 га шматгадовых траў і лугавых угоддзяў. З іх убрана 427 га. З правяленай і здробненай травы нарыхтавана 3752 тоны сенажу, што складае 54 % ад неабходнага. У апошні дзень было закладзена 452 тоны сянажнай масы.

У гэтай гаспадарцы на зімоўку жывёлы нарыхтавана 1050,6 тоны кармавых адзінак, гэта — 20 % ад задання. Працэнт выканання яго — самы высокі ў раёне. Услед ідуць СВК «Гарадзея» (17 %), ЗАТ «1 Мая» (16,9 %), ААТ «Лань-Нясвіж» (14 %). У разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы (4,69 ц кармавых адзінак) «Нясвіжскія Астроўкі» таксама лідзіруюць.

Значны ўклад у справу корманарыхтоўкі ўносіць механізатар гэтай гаспадаркі Аляксандр Уладзіміравіч Горбель. Ён працуе на касілцы КДН-3,1 з першых дзён сезону. Як паведамілі мне ў акцыянерным таварыстве, заданне выконвае на 150-160 працэнтаў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.