БЕРАГЧЫ НАБЫТАЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вядомы выраз “усё вырашаюць кадры” меў і мае права на існаванне. Якімі яны былі ў другой палове ХХ стагоддзя ў пэўных галінах народнай гаспадаркі? Пра іх, а таксама пра свой працоўны шлях расказвае Мікалай Антонавіч Жук, старшыня райвыканкама ў 1983- 1991 гадах:

– Я лічу гэту думку галоўнай таму, бо ведаю, колькі затрачана намаганняў і сіл, каб наш Нясвіж выглядаў так хораша, як сёння. Рады, што ў гэтым ёсць і мой сціплы ўнёсак. Хаця даво-дзілася працаваць у розных галінах, але асноўнае – клопат пра дабрабыт і росквіт роднага краю. Бадай, гэта можа сказаць кожны, хто сумленна шчыраваў на Нясвіжчыне.

Мая работа напачатку была звязана з сельгасвытворчасцю, бо я закончыў інстытут механізацыі  сель-скай гаспадаркі. Накіравалі ў райсельгастэхніку, тэхнолагам. А потым выклікаў мяне першы сакратар РК КПБ К.Ф. Сінічкін і прапанаваў працу ў Гарадзейскім аддзяленні сельгастэхнікі. Пазней там утварылася аб”яднанне райсельгасхіміі. Складаны быў перыяд, асабліва з-за дэфіцыту мінеральных удабрэнняў. Я нават ездзіў у Маскву, каб ” дастаць” так неабходныя нашым палям тукі. Нарыхтоўвалі працаўнікі сельгасхіміі і тарфакрошку, вывозілі ў гаспадаркі раёна. Ну, і само сабой, вялі хімпраполку, вапнаванне глебы. Дарэчы, нашы ўмельцы самі зрабілі штангавы апырсквальнік. Выконваўся вялікі аб”ём работ, бо была такая неабходнасць. Стараліся павысіць ураджайнасць сельгаскультур. Адсюль – больш кармоў жывёле, а, значыць, надоі і прывагі. Такім чынам, і мы садзейнічалі выкананню харчовай праграмы і забеспячэнню прадукцыяй не толькі нашых вёсак, але і Нясвіжа.

Памятны  для групы нашых работнікаў семінар у Харкаве, дзе прысутнічаў М.С.Гарбачоў, у той час ён быў сакратаром ЦК КПСС. Вучыліся мы, вучыліся і ў нас.

Прыязджалі ў Гарадзею спецыялісты-калегі з Украіны, Расіі. Калі на прадпрыемстве наладзіліся вытворчыя справы, мы атрымлівалі Пераходныя Чырвоныя сцягі па выніках года ад Белсельгасхіміі і раённага значэння. А ўсё гэта дзякуючы плённай працы  людзей. Сёння я з цеплынёй успамінаю добрыя парады і разумнае кіраўніцтва начальніка райсельгастэхнікі Р.М.Лазара, дбайнасць маіх памочнікаў – намесніка па вытворчасці І.У. Дашко, галоўнага інжынера М.М. Дамінікоўскага. Неацэннымі былі і старанні трактарыстаў, вадзіцеляў сельгасхіміі, без якіх не выконваліся ніякія работы. Прыемна, што ў той перыяд  мы добраўпарадкавалі тэрыторыю, вырашалі сацыяльныя пытанні. Пабудавалі два 24-кватэрныя дамы і 4 – адна-кватэрныя. Узведзены быў склад амі-ячнай вады. Не магу не ўспомніць і працу нашых людзей на будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу ў Салтанаўшчыне,  дзе мы вялі земляныя работы.

Хачу зазначыць і плённае супрацоўніцтва з першым сакратаром РК КПБ М.М. Бандарчыкам, які заўсёды цікавіўся нашымі справамі, падтрымліваў,  выязджаў з намі на палеткі гаспадарак раёна. Пазней добрую ролю ў дзейнасці арганізацыі адыграў і А.М. Бычак. Тандэм кіраўнікоў розных рангаў, абмеркаванні і ўзаемаразуменне заўсёды патрэбныя і карысныя.

У снежні 1983 года мяне прызначылі старшынёй райвыканкама. Пасада адказная, патрабавала многа сіл, умення кантактаваць з людзьмі, значна пашырылася кола пытанняў і праблем. Тады вялася рэканструкцыя гарадскога парку, там мы праводзілі планёркі, абмяркоўвалі на-дзённыя клопаты. Ачысцілі сажалкі, высыпалі набярэжныя і пасеялі траву, асушылі балота за касцёлам, прывялі ў парадак участак паміж  Заазер”ем і  стадыёнам. І сёння прыемна глянуць на гэтыя мясціны. Шмат увагі надавалася добраўпарадкаванню і азеляненню горада, з”явіліся новыя кветнікі, былі спілаваны старыя таполі на вуліцы Савецкай. Праблемным было асфальтаванне вуліц, але паступова яны мянялі сваё аблічча.

Актыўнымі тэмпамі ішло будаўніц-тва жылля: у 1987 годзе  ўзвялі два пяціпавярховыя дамы на вуліцы Ленінскай, зрабілі рэканструкцыю кацельні за раённым Домам культуры.

Пасля работы ў райвыканкаме, калі я працаваў дырэктарам Нясвіж-скай ЖКГ, у 1998 годзе была выканана вялізная работа па падрыхтоўцы горада да рэспубліканскіх дажынак.

Прыемна, што Нясвіж працягвае добраўпарадкоўвацца.

Хацелася б, каб і ў далейшым ён быў прыгожым і вабіў турыстаў, гасцей. А для гэтага варта яшчэ многае зрабіць. Пажадана мець больш гасцініц і кафэ, пабудаваць дзіцячую пляцоўку з атракцыёнамі, упарадкаваць дваровыя тэрыторыі. Варта і гараджанам  пастаянна клапаціцца пра чысціню сваіх двароў і пад”ездаў. Нельга ўвесь час спадзявацца на камунальныя службы, трэба і самім падтрымліваць парадак. І тады Нясвіж стане прыгожым, лепшым за Парыж, а мы будзем ганарыцца ім –  старажытным, слаўным і вечна маладым.

Запісала Раіса ХВІР

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.