Дакрануцца да Вечнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ва ўсе часы людзі славілі Бога і Святых яго ў слове і музыцы, стваралі неўміручыя палотны духоўнага зместу, пісалі, вышывалі іконы. Дзень сённяшні не стаў выключэннем. І што асабліва радуе, не стала выключэннем наша Нясвіжчына, якую Гасподзь шчодра адарыў паэтамі, музыкантамі, кампазітарамі, мастакамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Асаблівасць нясвіжскіх творцаў і ў тым, што тут вельмі часта ў адным чалавеку ўжываецца паэт, мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пацверджаннем гэтых слоў стаў конкурс творчых работ духоўнай тэматыкі «Дакрануцца да Вечнасці», вынікі якога былі падведзены ў першы дзень Светлай Сядміцы.

Заснавальнікі конкурсу — аддзел культуры Нясвіжскага райвыканкама,  райкам прафсаюзаў работнікаў культуры, Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка, ДУ «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Нясвіжчыны» «, духоўна-асветніцкі цэнтр «Існасць» пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У конкурсе прынялі ўдзел каля сарака творцаў Нясвіжчыны.

Изображение 359

6 мая адбыўся святочны канцэрт з удзелам канкурсантаў, а таксама адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу ў намінацыях «Лепшы твор выяўленчага мастацтва» і «Лепшы твор дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У намінацыі «Лепшы твор выяўленчага мастацтва» імі сталі Марына Канавалава, Наталля Бордак (на фота 3), Алег Пракарына, Ірына Курачка, сярод майстроў дэкаратыўна прыкладной творчасці —  Вера Мацнева і Таццяна Бутрымовіч. Другое месца было прысуджана Алегу Пракарыну за работу «Месца Хрыста свабодна». Дыплом трэцяй ступені ў гэтай намінацыі   атрымалі выхаванцы Нясвіж-скага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, работы якіх былі зроблены  пад кіраўніцтвам педагога цэнтра Таццяны Русак.

У паэтычнай творчасці лепшай стала Наталля Бордак, дыпломамі другой і трэцяй ступені адпаведна былі ўзнагароджаны настаяцель храма Святой Праведнай Ганны в. Аношкі іерэй  Васіль Краеў і несвіжанка Галіна Макаўчык. Несвіжанка Святлана Ананьіна атрымала дыплом за ўдзел. (фота 1).

Наталля Бордак прадставіла творы ў некалькіх намінацыях конкурсу. Мы ведаем яе і як аўтара цудоўных песень духоўнай тэматыкі. Адна з іх, музыку да якой напісаў жодзінскі кампазітар Дзмітрый Окунеў, прагучала падчас канцэрта ў выкананні Лізаветы Канановіч, навучэнкі Нясвіжскай школы мастацтваў, якую падрыхтавала да выступлення на конкурсе выкладчык гэтай установы Любоў Сакалюк.

У намінацыі «Лепшы твор духоўнай прозы» перамогу атрымалі сябра раённага літаратурна-музычнага аб»яднання «Валошкі» Дзмітрый Лібар і настаяцель Свята-Троіцкага храма вёскі Салтанаўшчына іерэй Алег Абрамовіч (фота 2).

Сярод музычных твораў  духоўнай тэматыкі лепшым прызнаны «Гімн жыцця» Тамары Прыгун, які на конкурсе прагучаў у выкананні Уладзіміра Прыгуна. Другое месца ў музычным конкурсе атрымала за песню «Малітва» Вера Мацнева, якая таксама выступіла ў некалькіх намінацыях конкурсу. Дыплом трэцяй ступені атрымаў сябра раённага літаратурна-музычнага аб»яднання «Валошкі» Сяргей Пракоф»еў за музыку да песні на словы аўтара гэтага артыкула «Не асуджаю, а малюся».

Изображение 469

Дыпломам першай ступені ўзнагароджана і супрацоўніца Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Байкаш за фотаработу «Дакрануцца да Вечнасці» і дзейсную дапамогу ў рабоце духона-асветніцкага цэнтра «Існасць».

У трох намінацыях конкурсу: паэзія, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадставіў свае творы сябра раённага літаратурна-музычнага аб»яднання «Валошкі» Алег Пракарына.

Каштоўнасць гэтага конкурсу за-ключаецца яшчэ і ў тым, што, дзякуючы яму, раскрыліся  новыя таленты і новыя імёны. Упершыню прагучалі творы Тамары Шантыр, Ганны Пячкоўскай, Іны Кулік, Алены Шаблоўскай.

Усхвалявалі слухачоў музычныя творы Барыса Вятлугіна, паэтычныя — Святланы Ананьінай, Жанны Левітан, Уладзіміра Жылко, якія прагучалі ў выкананні іх аўтараў.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі   адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі аддзела культуры   Нясвіжскага райвыканкама і Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія ўручылі кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць» благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка і старшыня журы конкурсу.

Удзельнікі конкурсу творчых работ духоўнай тэматыкі запрасілі на канцэрце ўсіх прысутных дакрануцца да Вечнасці, каб саграваліся душы людзей цяплом Гасподняй любові, каб не было ў іх месца сквапнасці, зайздрасці, нелюбові да бліжняга, а толькі шчырыя, светлыя пачуцці і памкненні, толькі Любоў, што ідзе ад сэрца.

Валянціна Шчарбакова, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.