Гісторыя ў камні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пачатку XVI стагоддзя ранейшыя ўладальнікі Нясвіжа Кішкі пабудавалі драўляны замак на месцы Старога парка, на поўнач ад сучаснага замка. Пасля пераходу Нясвіжа пад уладу  Радзівілаў замак быў перабудаваны. Як мяркуецца, гэта адбылося ў 1547 годзе па ініцыятыве МІкалая Радзівіла Чорнага і па праектах галандскіх ваенных інжынераў. На гравюры Нясвіжа Тамаша Макоўскага пачатку 1600-х гадоў драўляны замак яшчэ існуе, але  называецца ён «домам старасты», да сённяшняга дня гэта збудаванне не захавалася. 7 мая 1583 года Мікалай Радзівіл Сіротка заклаў каменны замак больш на поўдзень ад драўлянага. Менавіта гэты дзень традыцыйна лічыцца  датай заснавання замка.

IMG_0004

IMG_0013

Каменны замак уяўляў сабой прамавугольнік прыкладна 170 на 120 метраў. Ён злучаўся з ваколіцамі з дапамогай адзінага драўлянага маста, які  разбіраўся ў выпадку небяспекі, а таксама з дапамогай некалькіх тайных уваходаў-выхадаў. Замкавыя валы былі насыпаны з зямлі і гліны, а равы, якія дасягалі 22 метраў ў шырыню, першапачаткова былі сухімі з-за таго, што узровень ракі Ушы быў на некалькі метраў ніжэй іх. З абодвух бакоў равы ўмацавалі цаглянымі сценамі таўшчынёй да 2 метраў і вышынёй да 4 метраў. Для паля-пшэння ўмоваў агляду і абстрэлу праціўніка па вонкавым перыметры рава пабудавалі дарогу (гласіс), а перад замкавымі варотамі ўладкавалі дадатковыя радут (равелін) і роў шырынёй да 8 метраў і глыбінёй каля 2 метраў. Адначасова пачалося стварэнне сеткі гідратэхнічных збудаванняў. Спачатку пашырылі рэчышча ракі Ушы, а зямлю выкарысталі для павелічэння вышыні мыса над ракой і забалочанай нізінай, дзе будаваўся замак. У далейшым  з дапамогай сістэмы дамб і плацін былі створаны сажалкі, а узровень вады, якая паднялася,  дазволіў падаваць яе ў замкавы роў.

Изображение 1427

Изображение 075

Изображение 165

Архітэктар будаўніцтва невядомы. Праектны план палаца (цэнтральна-  га збудавання), які захаваўся, часам прыпісваюць Джаванні Бернардоні (дойлід касцёла Божага Цела), аднак іезуіцкі архітэктар спецыялізаваўся толькі на культавых збудаваннях і не будаваў замкі. Акрамя таго, Бернардоні прыбыў у Нясвіж праз тры або чатыры гады пасля пачатку будаўніцтва. Таму ў сучаснай гісторыяграфіі Бернардоні не лічыцца найбольш верагодным праекціроўшчыкам і кіраўніком будаўніц-тва. Замест яго называюць інжынераў з атачэння караля Стэфана Баторыя або французскіх архітэктараў.

(Працяг будзе).

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.