На лінейку гатоўнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1550 га сёлета чакаюць жніва ў ААТ «Юшавічы». З іх ячменю — 539 га, аўсу — 10, збожжабабовых — 140, пшаніцы — 550 і трыцікале — 311 га. Калі не падвядзе надвор»е, уборку тут плануецца правесці за 15 дзён. Для гэтага ёсць 8 камбайнаў — 7 айчыннай вытворчасці і 1 імпартны, якія пазаўчора якраз праходзілі праверку дзяржтэхнагляду.

Рыхтуецца да прыёму ўраджаю і збожжасушыльная гаспадарка «Юшавіч». Як расказаў дырэктар таварыства Алег Вінаград, вялікая работа па рамонце камбайнаў была праведзена яшчэ ў мінулым годзе, сёлета затраты былі ўжо меншымі, але і яны склалі каля 250 млн. рублёў. Палавіна збожжа-ўборачных машын працуе ў сельгас-прадпрыемстве ад 5 да 1 года, астатнія — ад 6 да 11. Усе яны, незалежна ад «узросту», па-гаспадарску дагледжаны і прыведзены ў належны тэхнічны стан. Нагрузка на 1 камбайн у «Юшавічах» складае 193 га, а кіраваць імі будуць людзі, якія зарэкамендавалі сябе як вопытныя, надзейныя працаўнікі: Аляксандр Янскі, Дзмітрый Мялешка, Дзмітрый Петручэня, Іван Кухта, Дзмітрый Стульба, Сяргей Ванагель, Юрый Быль, Анатоль Міхайлаў.

На здымках: камбайнер Дзмітрый стульба задаволены вынікамі праверкі: яго машына 100-працэнтна гатова да выхаду ў поле, што і пацвердзіў лісток допуску.

Ідзе агляд збожжаўборачнай тэхнікі.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фото Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.