На парозе гарачай пары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 5 па 12 ліпеня ў раёне прахо-дзіла праверка гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі да жніва. Усе 125 камбайнаў атрымалі допуск да работы. Не так даўно да іх далучыліся 3 новыя машыны айчыннай вытворчасці. Яны паступілі ў СВК «Гарадзея», ААТ «Сейлавічы» і доследную навуковую станцыю па цукровых бураках.

Усяго ж у раёне трэба ўбраць 22431 гектар збожжавых і збожжабабовых (без уліку кукурузы на зерне), 777 гектараў рапсу і 530 — льну. Нагрузка на 1 камбайн складзе  ў сярэднім па раёне 178 гектараў.

На здымку: падчас прыёмкі камбайнаў дзяржтэхнаглядам у ААТ «Юшавічы». Галоўны інжынер гаспадаркі Міхаіл Бука аддае тэхнічны талон з адзнакай аб праходжанні гадавога тэхагляду старшаму камбайнеру Дзмітрыю Петручэню і яго памочніку Аляксандру Кішко.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.