Народныя ўмельцы

Вышыўка і пляценне паясоў — адны з самых старажытных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія застаюцца папулярнымі на Беларусі, а менавіта на Нясвіжчыне, і ў наш час. Іх развіццю спрыяе шэраг мерапрыемстваў: правядзенне святаў-конкурсаў, выстаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

Дасягненні нясвіжскіх майстроў былі прадэманстраваны падчас правядзення IV рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў вышыўкі і пляцення паясоў «Умельцы», якое адбылося 29 чэрвеня ў г. Узда.

Народны майстар Беларусі па вышыўцы Вольга Уладзіміраўна Сцепановіч стала лаўрэатам у намінацыі «За захаванне традыцый вышыўкі свайго рэгіёна». Яе ручнікі, сурвэткі, абрусы, выкананыя на ільняным палатне ніткамі чырвона-чорнага колеру, вышытыя традыцыйным ромба-геаметрычным арнаментам вабілі да сябе позірк не толькі членаў журы, але і ўсіх прысутных.

Упершыню прымала ўдзел у конкурсе Алена Георгіеўна Мокат — загадчыца Лысіцкага сельскага клуба. Захапілася пляценнем паясоў, перадае сваё майстэрства дзецям. Адна з лепшых яе вучаніц — дзевяцігадовая Ангеліна Лугаўская — таксама прымала ўдзел у конкурсе, дзе стала дыпламанткай разам са сваёй настаўніцай.

Наталля Богуш, дырэктар Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.