Разам мы дужыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Такім быў лейтматыў  сходу  прадстаўнікоў абласнога таварыства інвалідаў, прысвечаны яго 25-годдзю.

Адбылося мерапрыемства ў маляўнічым кутку Міншчыны — у Астрашыцкім Гарадку, на базе адпачынку «Дружба». Сюды сабраліся нераўнадушныя людзі, актыўныя, нягле-дзячы на свае жыццёвыя праблемы  і адхіленні ў здароўі. Аб тым сведчыла і выстава іх работ, прадстаўленых на свяце. Тут былі цікавыя па задуме малюнкі  Васіля Таркана з Маладзечанскага таварыства інвалідаў, яркія вышыванкі з Вілейшчыны, вязаныя рэчы членаў Дзяржынскага раённага таварыства інвалідаў, пейзажныя вышыўкі з Барысава, Старых Дарог, саламяныя  і льняныя вырабы з Нясвіжа і іншых рэгіёнаў.  Упрыгожаная рознакаляровымі шарамі зала змясціла шмат цудоўных, таленавітых людзей. Усіх шчыра і сардэчна павіншавала з юбілеем старшыня грамадскага аб»яднання «Мінскае абласное таварыства інвалідаў» А.І.Касьянава, пажадала добрага здароўя, цудоўнага настрою і поспехаў ва ўсіх справах.  Яна адзначыла лепшыя калектывы і іх кіраўнікоў, тых, хто пастаянна ў пошуку і  актыўнай  жыццёвай пазіцыі. Антаніна Іванаўна  перадала словы-пажаданні  старшыні Мінскага аблвыканкама Б.В.Батуры,  яго  падзяку раённым арганізацыям інвалідаў за іх нястомную работу і дапамогу хворым, за ўдзел у культурным і сацыяльным жыцці рэгіёнаў.

Начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінабл-выканкама В.М.Карэлава таксама далучылася да віншаванняў і пажадала таварыству далейшых поспехаў у  яго высакароднай рабоце і новых здзяйсненняў. Яе падтрымалі старшыня Цэнтральнага праўлення «Беларускае таварыства інвалідаў»  У.П.Патапенка і супрацоўніца абласнога таварыства Л.В.Калмыкова.   Выступоўцы адзначалі, што на юбілейныя ўрачыстасці прыехалі чулыя і надзейныя людзі, нераўнадушныя да праблем і радасцяў іншых, што важна перамагчы сябе і любіць другіх, быць і ў далейшым мужнымі і стойкімі, радавацца жыццю, нягле-дзячы ні на што, быць у цэнтры па-дзей.

А потым былі ўзнагароды ад Мінскага аблвыканкама і таварыства інвалідаў абласнога і рэспубліканскага значэнняў. Іх атрымалі старшыні  грамадскіх аб»яднанняў з Вілейкі, Мя-дзеля, Нясвіжа. Дарэчы, наша грамадскае аб»яднанне лічыцца адным з лепшых у вобласці па розных кірунках: колькасці членства (1077), правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, аказанні дапамогі тым, хто мае патрэбу. Старшыня раённага таварыства інвалідаў Г.А. Галабурда шмат гадоў паспяхова ўзначальвае яго, сведчаннем чаго з»яўлюцца яе  граматы і падзякі розных узроўняў.

А юбілейнае свята плаўна перайшло ў вясёлае рэчышча, дзе з запалам гучалі песні, наладжваліся пацешныя конкурсы і жарты, былі танцы і сумеснае выкананне папулярных твораў. Людзі адпачывалі з радасцю і карысцю, бо добры настрой і сяброўская атмасфера — найлепшы зарад для чалавека. З пазітыўным поглядам  на жыццё вярталіся дамоў прадстаўнікі нашага таварыства інвалідаў: іх выступленне і выкананне беларускіх, рускіх, украінскіх і польскай песень выклікала непадробнае ажыўленне гледачоў і ўдзячныя апладысменты.

Раіса  Хвір


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.