Рэспубліканская канферэнцыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першай палове ліпеня ў Нясвіжы адбылася 14-я канферэнцыя рэспубліканскага літаратурнага аб»яднання «Благодать», у якой прынялі ўдзел каля 60 паэтаў з усіх абласцей і г. Мінска. Усе яны — пачаткоўцы і ўжо сталыя майстры —  актыўна працуюць у хрысціянскай тэматыцы.

На пачатку сустрэчы ўдзельнікаў вітаў і маліўся за дабраславенне сходу пастар М.П. Грынько. Уступнае слова, акрэсліўшы тэму і задачы канферэнцыі,  сказаў кіраўнік літаб»яднання, аўтар трох друкаваных зборнікаў вершаў Яўген Сергіеня. Потым увазе прысутных была прапанавана пропаведзь У.Дз. Бруя на тэму «Пратэнтантызм і біблейскае вучэнне». Паэтычны майстар-клас дала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніяна Загарэўская. Разбор твораў маладых аўтараў вялі дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржуніверсітэта Г.М. Праневіч і вядомы журналіст і паэт Уладзімір Ясковіч.

Завяршылася мерапрыемства наведваннем палаца Радзівілаў. Вельмі прыемнае ўражанне стварыла экскурсія, якую на прыгожай і багатай беларускай мове правёў В. І. Мазалеўскі.

Аргкамітэт канферэнцыі і ўсе яе ўдзельнікі дзякуюць дырэктару цукровага камбіната М.В. Крыштаповічу і дырэктару музея-запаведніка С.М. Клімаву за дапамогу ў арганізацыі памятнай сустрэчы на нясвіжскай зямлі.

Ігнась АДАМСКІ

***

Ад вечнай Божай Мілаты

3 нябёс выток Хрыстом адкрыты.

Ручай крыві Яго пралітай

Змывае горыч пустаты.

Хто прыме вераю — спярша

Ад боляў сэрца ачуняе,

Пасля бясконца праслаўляе

Хрыста ўваскрэслая душа.

***

Не звініце сваім «веру Богу»,

Бо не марныя гэтыя словы.

У якую ні пойдзеш дарогу,

Яны лёсу твайго аснова.

 

Калі верыш, кажаш з любоўю,

Без любові — марныя гукі:

Нібы снегу хруст пад нагою,

Нібы свіст уначы з дакукі.

 

«Веру Богу» — цяпер як мода.

Ды не вера — рэлігіі звон

Заварожвае розум народа

Пустазвонствам бяздушных дзён.

Яўген СЕРГІЕНЯ, г. Гомель


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.