Свята для ўсіх

У першым радзе сярод гледачоў на Ратушнай плошчы — галоўныя героі свята, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

У сераду Рэспубліка Беларусь святкавала День Незалежнасці  і 69-ю гадавіну з дня Вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, а наш славуты горад адзначаў юбілей — 790-ю гадавіну свайго існавання на карце свету. Раздзяліць свята з жыхарамі Нясвіжчыны прыбылі пачэсныя госці: старшыня Мінскага абласнога камітэта каму-ністычнай партыі Беларусі, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб»яднанняў Мінскай вобласці Марыя Мікалаеўна Худая, генеральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага аб»яднання па племянной жывёлагадоўлі Анатоль Коршун,  былы старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Жук, а таксама дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў. Так, з Расіі прыбыла дэлегацыя горада Гатчына на чале з першым намеснікам кіраў-ніка адміністрацыі Гатчынскага муніцыпальнага раёна Уладзімірам Норкіным, з Арменіі — горада Горыс — на чале з намеснікам мэра горада Цігранам Бархударанам.

З Украіны — горада Бояркі — на чале са старшынёй Боярскага гарадскога Савета Тарасам Дабрыўскім, з Літвы — горада Біржай — на чале з мэрам самакіравання Біржайскага раёна Ірутэ Варзіене і горада Радвілішкіс — на чале з віцэ-мэрам Радвілішскага раёна Казімерасам Аугулісам, з  Латвіі — горада Ауцэ — на чале са старшынёй Думы Ауцэскага краю Гінсам Камінскісам. Прыбылі на свята і сябры з ізраільскага горада Кармэль на чале з прэзідэнтам Кармэль каледжа доктарам Акрамам Хассанам, з нямецкага горада Лайхінгена — дэлегацыя на чале з бургамістрам Клаусам Кауфманам, з польскага Тарнува  на чале са старастам Тарнуўскага павета Раманам Лукашам і горада Пулавы — дэлегацыя на чале з віцэ-старшынёй Рады Эльжбэтай Шыманьскай.

Свята пачыналася ўрачыстым шэсцем ад РЦК і А і разгортвалася на трох пляцоўках — на Ратушнай плошчы, у скверы па вуліцы Слуцкай і ля помніка Сымону Буднаму.

Вашай увазе — фотарэпартаж са святочных мерапрыемстваў.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.