У лепшых еўрапейскіх традыцыях

З 28 па 30 чэрвеня ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі праходзіў арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл». У гэтыя тры насычаныя, яркія дні тут адбывалася сустрэча Гісторыі і Сучаснасці, адкрываліся таямніцы старога замка і яго жыхароў.

Першы дзень арт-фэста адзначыўся спектаклем Новага драматычнага тэатра г. Мінска «Яблычны пірог» па п»есе Дзіяны Балыкі. Перад гледачамі паўстала сапраўдная гістарычная драма. Дзеянне адбываецца ў 1810-м го-дзе, напярэдадні вайны з французамі, у сядзібе губернатара Бабруйска пана Якуба, дзе яго дочкі мараць аб прыгожым каханні і пышных балях, не думаючы аб тым, што лёс іх родных мясцін ужо прадвырашаны расійскай каронай (фота 1,5).

Изображение 1634

Изображение 1696

Другі дзень падараваў гледачам сапраўднае свята танца — лепшыя нумары харэаграфічнай фантазіі на гістарычную тэму «Песня пра зубра» ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча, а таксама харэаграфічныя пастаноўкі і кампазіцыі апошніх гадоў (фота 2,3).

_MG_1747

_MG_9831

_MG_1601

На трэці дзень гледачам пашчасціла ўбачыць выдатную ігру акцёраў у пастаноўцы «Пане Каханку» (фота 4,7,9,10) Нацыянальнага Драматычнага тэатра імя М. Горкага рэжысёра-пастаноўшчыка Сяргея Кавальчыка. У аснове сюжэту — візіт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Караля Радзівіла па мянушцы Пане Каханку ў яго рэзідэнцыю ў Нясвіжы. Караль едзе да свайго падданага пазычыць грошай, але замест дзелавых перагавораў яму даводзіцца ўдзельнічаць у экстравагантных выхадках князя, які пакідае яго «з носам». Помста караля адаб»ецца на ні ў чым не павіннай таленавітай актрысе прыдворнага тэатра Радзівілаў Алесі, што для Пане Каханку была анёлам, які даў яму ўнутраную свабоду.

_MG_1783

_MG_1593

IMG_1653

Галоўная інтрыга спектакля — духоўнае супрацьстаянне двух рэальных гістарычных персанажаў — нестандартнай асобы, шырокай душы, вынаходніка, вучонага Пане Каханку, які так хацеў навучыць беларусаў лятаць, і Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якім кіраваў не  гонар за сваю краіну і жаданне не падняць яе дабрабыт, а проста расплаціцца з пазыкамі.

Асабліва ўразіла сцэна аднаўлення вялікай Гібралтарскай бітвы для Пане Каханку. Яна з»явілася ўвасабленнем волі да перамогі і нацыянальнага гонару. Спектакль выклікаў мора эмоцый — ён прымусіў  думаць, смяяцца і ганарыцца сваімі продкамі.

IMG_1773

_MG_1608

Акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў таксама дапамаглі горад Майстроў і Рамёстваў, гандлёвыя рады, ежа продкаў, сярэдневечныя гульні і забавы, якія вельмі паспрыялі стварэнню незабыўнай, чароўнай атма-сферы (фота  6,8,11) , якімі заўсёды вызначаецца арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл».

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Святлана ПОЛЬСКАЯ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.