Валянціна Мінская

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», што працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, сабраліся, каб яшчэ і яшчэ раз паразважаць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб духоўных каштоўнасцях, аб слове, якое з»яўляецца вырашальным у нашым лёсе, аб Кнізе, якая нясе мудрасць і дапамагае спасцігнуць шматлікія ісціны гэтага свету, аб героях нашага часу, на прыкладзе лёсаў якіх мы вучымся будаваць і ўласнае жыццё.

Адзін з такіх прыкладаў — Святая Блажэнная Валянціна Мінская, кананізаваная 6 лютага 2006 года, праз сорак гадоў пасля адыходу ў вечнасць. На гэтай зямлі яшчэ шмат людзей, сучаснікаў матушкі Валянціны, якім пашчасціла пачуць з яе вуснаў жыццёвыя парады ці нават даведацца пра свой будучы лёс, а таксама тых, хто свята захоўвае памяць аб ёй і яе духоўным подзвігу. Напрыклад, прадстаўнікі духоўна-асветніцкага цэнтра «Адраджэнне» Святлана Кароткая  і Святлана Сохань. Яны прывезлі з сабой асабістыя рэчы Святой Блажэннай Валянціны Мінскай: Евангелле сям»і Чарняўскіх і абрус з выявай «Тайнай вячэры», які матушка засцілала на святы, а таксама  расказалі пра цікавыя моманты жыцця, пра цуды, здзейсненыя па яе малітвах. Вось пра што мы даведаліся з іх слоў.

(Заканчэнне ў наступным нумары «Вытокаў»).

Валянціна ШЧАРБАКОВА, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.