«Вечары» оперы і балета ізноў у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З пятніцы па нядзелю мінулага тыдня Нясвіж у чацвёрты раз прымаў фестываль опернага і балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў». Славуты палацавы комплекс слыннага беларускага сямейства быў абраны для правядзення «Вечароў» невыпадкова: яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя княгіня Уршуля Радзівіл заснавала ў сваёй нясвіжскай рэзідэнцыі прафесійны тэатр, дзе публіцы дэманстраваліся оперныя і балетныя спектаклі.

Праз амаль тры стагоддзі замак у Нясвіжы стаў сцэнічнай пляцоўкай для тэатральнага праекта, які не меў прыкладу ў нашай краіне.

2

3

За тры прайшоўшыя гады «Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў» сталі адной з самых значных падзеяў тэатральнага сезону разам з Мінскім міжнародным калядным оперным форумам. Калі ў 2010-м го-дзе партэр ва ўнутраным дворыку замка налічваў толькі 600 месцаў, то сёлета гэта лічба вырасла да паўтары тысячы. Імпрэзы, якія ўвайшлі ў праграму фестывалю, прайшлі на некалькіх сцэнічных пляцоўках: ва ўнутраным двары замка, у Тэатральнай зале,  у касцёле Божага Цела.

Адкрыў «Вечары» канцэрт вядучых салістаў оперы з удзелам струннага квінтэта «Серэнада», які выступіў у Тэатральнай зале замка. Вечарам таго ж дня ўнутраны двор замка Радзівілаў ператварыўся ў тэатр пад адкрытым небам, на сцэне якога адбыўся паказ дзівоснага і праніклівага «Лебядзінага возера» П. Чайкоўскага, адной з вяршынь сусветнай і рускай харэаграфічнай класікі. Гэты балет ідзе на сцэнах тэатраў розных краін свету больш за 100 гадоў, але чароўная гісторыя пра нязломную сілу кахання і бяссілле зла кранае гледачоў зноў і зноў. Не стаў выключэннем і спектакль у Нясвіжы. Зоркі беларускага балета народная артыстка Беларусі Вольга Гайко, лаўрэат міжнароднага конкурсу Ігар Аношка, заслужаны артыст Беларусі Антон Краўчанка і ўсе без выключэння ўдзельнікі цудоўнага відовішча стварылі яскравыя, пераканаўчыя і незабыўныя вобразы.  За дырыжорскім пультам быў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.

4

5

6

7

8

На наступны дзень,  у суботу, свае дзверы для аматараў харавой і духоўнай музыкі адчыніў Нясвіжскі касцёл Божага Цела, у якім гучалі араторыі, харалы, калядныя песні на музыку Антона Генрыха Радзівіла, Яна Давіда Голанда, Канстанціна Горскага, Віктара Кажынскага, Станіслава Манюшкі,  Міхаіла Ельскага ў выкананні камернага аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і вядучых салістаў оперы. Дырыжор — народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. Дарэчы, сёлета ў храме сабралася значна больш людзей, чым летась і пазалетась. А гэта значыць, што папулярнасць духоўнай музыкі ў нашых слухачоў расце і ўзмацняецца.

У гэты ж дзень тэатральная пляцоўка ўнутранага двара замка Радзі-вілаў стала арэнай для палітычных і чалавечых страсцей. Нацыянальная опера «Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага на лібрэта Уладзіміра Караткевіча прайшла ў сапраўдных гістарычных дэкарацыях, якія жыва і вобразна перанеслі гледачоў на некалькі стагоддзяў таму. Вядучыя партыі выканалі зоркі Вялікага тэатра Аксана Волкава, Настасся Маск-віна, Сяргей франкоўскі і Станіслаў Трыфанаў.

9

10

У апошні дзень фестывалю «Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў» у Тэатральнай зале лепшыя спевакі тэатра разыгралі любоўны трохвугольнік з італьянскім акцэнтам у камічнай оперы «Рыта, або Пірацкі трохвугольнік» Г. Даніцэцці.

Завяршыў чацвёрты фестываль опернага і балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў» гала-канцэрт зорак беларускай оперы і балета пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Воліча. Тут увазе гледачоў былі прадстаўлены папулярныя арыі з класічных опер і фрагменты з балетных спектакляў. І хаця моцны лівень і не дазволіў давесці да канца другое аддзяленне гала-канцэрта, на ўсіх мера-прыемствах «Вечароў» гледачы паспелі атрымаць дастаткова шмат яскравых, незабыўных уражанняў, дастойных фінальнай урачыстасці 80-га юбілейнага тэатральнага сезона.

11

12

14

15

Сталі ж магчымымі тэатральныя паказы «адкрытага» фармату дзякуючы супрацоўніцтву тэатра,  Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», Белтэлерадыёкампаніі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінаблвыканкама і Нясвіжскага райвыканкама. Генеральны партнёр праекта — СТАА «МТС». Партнёрамі таксама сталі ТАА «Міжнародны аўтамабільны холдынг «Атлант «М», ААТ «Белінвестбанк», ЗАТ «Белмедэксперт», ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.