З любоўю да справы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Даўно і трывала карыстаецца папулярнасцю ў несвіжан і гасцей горада магазін гаспадарчых тавараў “Ваш дом” на вуліцы Савецкай, 2,  што ўваходзіць у гандлёвы комплекс УП “Магазін № 10”. Яго кіраўнік Іраіда Салава (на фота справа) за пастаянна высокія паказчыкі дзейнасці прадпрыемства занесена на раённую Дошку гонару. Зрабіць так, каб ніводны чалавек не выйшаў з магазіна незадаволеным – голоўная мэта і дырэктара, і ўсяго калектыву. Ён, у сваю чаргу, складаецца з вопытных, адказных прафесіяналаў, якія таксама стараюцца трымаць высокую марку свайго гандлёвага прадпрыемства, знаходзячы правільны падыход да кожнага пакупніка. Адна з такіх – прадавец 6-га разраду аддзела электратэх-нічных тавараў Жанна Платун (на фота злева). У магазіне яна працуе ўжо 11-ы год, выдатна ведае сваю справу. Не шкадуючы асабістага часу, можа замяніць, пры неабходнасці, прадаўца любога аддзела, карыстаецца павагай і аўтарытэтам у калектыве.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.