«Ад вытокаў нёманскіх»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да 8 верасня  доўжыцца ў Нясвіжскім  гісторыка-краязнаўчым  музеі выстава жывапісу і  скульптуры «Ад вытокаў Нёманскіх» мастакоў Андрэя Лычкоўскага, Мікалая  Мішчанкі, Алеся Філіповіча і скульптара  Яраслава Філіповіча.

Ініцыятарам і арганізатарам выставы з»яўляецца мастак Андрэй Лычкоўскі. Ураджэнец  Уздзеншчыны, настаўнік  Уздзенскай СШ № 2 імя  Кандрата Крапівы. Ён паказвае  ў сваіх творах прыгажосць роднай  зямлі. Сябра Беларускага саюза  мастакоў Мікалай Мішчанка прадстаўляе акварэльныя аркушы. Сярод іх — эцюды, нацюрморты, пейзажы. Пейзажы Алеся Філіповіча  знаёмяць гледачоў з самымі непаўторнымі мясцінамі  нашай Радзімы. Незвычайнасцю, пранікнёнасцю пачуццяў, пластычнасцю, аўтарскім светапоглядам аздабляюць выставу  скульптуры Яраслава  Філіповіча. Яны выкананы з бронзы і пластыліну, дрэва і алюмінію.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.