Адпачынак з “Эрудытам”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адзін з тыдняў лета прайшоў для меня незвычайна. Я правяла яго ў лагеры «Эрудыт», што працаваў на базе Нясвіжскай  гімназіі.

Чаму менавіта «Эрудыт»? Бо тут мы не толькі адпачывалі, але і вучыліся. Лагер быў нават з кругласутачным знаходжаннем — для навучэнцаў з Нясвіжскага раёна. Хаця цяжка сабе ўявіць дзяцей, якія б захацелі вучыцца летам, але жадаючых правесці з розумам канікулы знайшлося нямала.  Навучэнцы з розных школ Нясвіжчыны прыехалі сюды, каб павучыцца ў лепшых настаўнікаў раёна. Вучоба праходзіла ў групах, якія складаліся па ўзросце. Я займалася ў секцыі беларускай мовы і літаратуры. Акрамя мяне, у групе было восем дзяўчынак, якія хутка сталі маімі сяброўкамі, менавіта таму, што мы займаліся сумеснай працай. Беларускую мову і літаратуру нам выкладала Н.М. Швайко. Яна паведаміла  пра таямніцы роднай мовы і літаратуры, пра майстэрства вуснага выказвання і водгуку.

Акрамя беларускай мовы і літаратуры, у нас былі заняткі англійскай мовай, якую нам выкладала В.У. Козел — настаўніца са стажам, якая падрыхтавала не аднаго пераможцу алімпіяд. Яна прапанавала нам шмат цікавых англійскіх легенд і гісторый, песень англійскіх, амерыканскіх і беларускіх выканаўцаў. У нас атрымаўся сапраўдны карысны адпачынак.

На жаль, лагер працаваў ўсяго 10 дзён. мы адпачылі, задаволеныя праведзеным часам. Я спа-дзяюся, што ў наступным годзе лагер зноў пачне сваю работу. А мы яшчэ больш пасябруем і пашырым свой кругагляд.

Галіна ЖЭРКА, вучаніца Нясвіжскай гімназіі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.