Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлебаробы ААТ «Новае жыццё» вырасцілі сёлета самы высокі  ўраджай збожжавых (70,2 ц/га) не толькі на Нясвіжчыне, а і ў Мінскай вобласці.

У суботу першымі ў раёне завяршылі жніво хлебаробы ААТ «Нясвіжскія Астроўкі», СВК «Агракамбінат Сноў» і «Гарадзея».

На мінулым тыдні двухтысячны рубеж першымі пераступілі камбайнер СВК «Агракамбінат Сноў» Сяргей Вайняк, шафёры гэтай жа гаспадаркі Сяргей Браусевіч, Дзмітрый Міклашэвіч і  Юрый Кірыеня. У суботу  старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК  Іван Кендыш уручыў ім  грашовыя прэміі. Сёння  ў нас ужо 9 двухтысячнікаў.

Услед за ўборкай саломы з палёў сельгаспрадпрыемствы  вядуць лушчэнне ржышча. У СВК «Агракамбінат Сноў»  яно зроблена на 908 га, у ЗАТ » 1 Мая»  — на 548 га, у  эксперыментальнай базе «Буракаводчая» — на 393 га, у ААТ «Новае жыццё» — на 211 га.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.