Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлебаробы ААТ “Новае жыццё” вырасцілі сёлета самы высокі ўраджай збожжавых (70,2 ц/га) не толькі на Нясвіжчыне, а і ў Мінскай вобласці.

У суботу першымі ў раёне завяршылі жніво хлебаробы ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў” і “Гарадзея”.

На мінулым тыдні двухтысячны рубеж першымі пераступілі камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Вайняк, шафёры гэтай жа гаспадаркі Сяргей Браусевіч, Дзмітрый Міклашэвіч і Юрый Кірыеня. У суботу старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш уручыў ім грашовыя прэміі. Сёння ў нас ужо 9 двухтысячнікаў.

Услед за ўборкай саломы з палёў сельгаспрадпрыемствы вядуць лушчэнне ржышча. У СВК “Агракамбінат Сноў” яно зроблена на 908 га, у ЗАТ ” 1 Мая” – на 548 га, у эксперыментальнай базе “Буракаводчая” – на 393 га, у ААТ “Новае жыццё” – на 211 га.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.