Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 14 жніўня ў  Беларусі намалочана 6346,6 тысячы тон збожжа. У тым  ліку ў Мінскай вобласці — 1460,1 тысячы тон. Згодна з  аператыўнай інфармацыяй, на гэту дату ў лідарах  па намалоту збожжа ідуць тры  раёны: Слуцкі, Нясвіжскі і Капыльскі.  Па ўраджайнасці наперадзе  аграрыі Нясвіжчыны (60,1 ц/га), за імі ідуць Клецкі (50,5 ц/га) і Мінскі (47,1 ц/га)  раёны.

Хлебаробы ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» рыхтуюцца адсвяткаваць  у суботу дажынкі. Гэтая яркая  падзея вянчае важную,  напружаную працу на збожжавай ніве.

Па стане на 15 жніўня  пяць гаспадарак раёна завяршылі жніво. Услед за  ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» , СВК «Агракамбінат Сноў» і «Гарадзея» з гэтай адказнай работай  справіліся ЗАТ «1 Мая» і ДП  «Эксперыментальная база «Свеклавічная».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.