Гісторык-лірык

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Несвіжанін Віталь Быль  пачаў пісаць вершы  ў падлеткавым узросце.  І атрымлівалася нядрэнна, таму юнак  працягваў захапляцца паэзіяй і падчас вучобы на  гістарычным   факультэце БДУ. А яго творы,  апублікаваныя ў часопісе  «Дзеяслоў», занялі прызавое месца  ў конкурсе «Залаты апостраф». Удзельнік абласнога злёту маладых  паэтаў, В. Быль піша і  фантастычныя апавяданні. Адно з іх — «Чужынцы» — увайшло ў зборнік  «Букет валошак», выдадзены  раённым аб»яднаннем паэтаў і музыкантаў «Валошкі», а яшчэ яго творы  змешчаны ў абласным зборніку вершаў маладых паэтаў «Слова Купалы да творчасці кліча».

Сёння таленавіты юнак працуе  ў Нацыянальным гісторыка-культурным  музеі-запаведніку «Нясвіж», дзе мае  выдатную магчымасць знаходзіць  цікавыя архіўныя матэрыялы  пра родны Нясвіж.  Аб гэтым ён і расказаў  на сустрэчы з чытачамі  розных узростаў раённай бібліятэкі. Дапытлівы  гісторык паведаміў слухачам  нямала захапляючых  фактаў  з мінулага старадаўняга  горада. У прыватнасці, аб тым, што  існуе шмат загадак  аб даце ўзнікнення Нясвіжа — у  1223 ці 1410 гадах; што ля Качановіцкага  гарадзішча жылі  людзі ў ХІІІ і ХІV стагоддзях;  пра культуру горада і  польскае таварыства «Агніска», яўрэйскія абшчыны  і іх каларытных прадстаўнікоў; пра сумніўных асоб ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў. Паведаміў выступоўца  і пра малавядомае паўстанне  гараджан супраць  славутай  харчразвёрсткі, узнікненне БНР, перапіс  насельніцтва і іншае. Словам, было што паслухаць і аб чым падумаць. Да таго ж, гісторык-лірык В.Быль вёў свой аповед даступна, эмацыянальна, з гумарам. Я падумала: калі б ён працаваў у школе, урокі былі б найцікавейшыя, дзеці хадзілі б за такім настаўнікам роем. Але і ў НГКМЗ «Нясвіж» Віталь, несумненна, прынясе пэўную карысць і адкрые нам  многа новага і цікавага. Бо гісторыя, як ён  зазначыў, шмат дае для  разумення сучаснасці.

Раіса ХВІР


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.