Кошт чалавечых якасцей

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Звярнуцца ў рэдакцыю  мяне прымусіла жаданне  расказать пра  міжраённае аддзяленне рэабілітацыі Гарадзейскай бальніцы, дзе я тройчы па-праўляў  сваё здароўе.

Як вядома, мацуюць сілы, уплываюць станоўча на  самаадчуванне  не толькі лекі, але і чалавечыя адносіны, цёплае слова, увага і клопат. Думаю, гэта ўлічвала кіраўнік установы Галіна Уладзіміраўна Весялуха, калі набірала штат  супрацоўнікаў.  Напэўна, сама Галіна Уладзіміраўна ведае цану не толькі прафесійных навыкаў, але і чалавечых якасцей і каштоўнасцей. Загадчыца  аддзялення рэабілітацыі  Ганна Чаславаўна Чабатар,  без перабольшвання, робіць  усё магчымае, каб хворыя  былі задаволены. Раю  пацыентам без сумненняў звяртацца да паслуг  масажыста  Марыны Вячаславаўны Шнаркевіч, інструктара па лячэбнай фізкультуры Алы Мікалаеўны Шавялёвай. Чуласць і ўважлівыя адносіны я адчуваў ад  медыцынскіх сясцёр, санітарак.

Здаецца, нічога звышгераічнага не робяць людзі.  Проста працоўныя будні. Але для хворага чалавека ўвага менавіта да цябе,  да стану твайго здароўя вельмі многа значыць.

Анатоль Уладзіміравіч НАВІЦКІ, інвалід I групы, г. Стоўбцы


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.