На жніўнай ніве першамайцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво ў ЗАТ “1 Мая” ў самым разгары. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова наведаць любы вытворчы ўчастак. Практычна ўсюды на палях адначасова працуюць камбайны, убіраецца салома і рыхтуецца глеба пад ураджай наступнага года.

– Мы шмат сродкаў уклалі ў тэхніку і мінеральныя тукі і зараз патрабуем ад удзельнікаў жніва якаснай работы, – адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Ленкавец. – У спрыяльныя для жніва дні зерне з раніцы да позняга вечара ідзе з нізкай вільготнасцю. Толькі паспявай убіраць!

Сёлета збожжавыя і зернебабовыя ў ЗАТ “1 Мая” займаюць 1905 га. Кожны гектар цяпер дае па 60,3 цэнтнера збожжа. Па стане на раніцу 8 жніўня ўбрана 1417 га, намалочана 8545 т збожжа.

На жніве задзейнічана 13 камбайнаў. Рабочы дзень камбайнераў пачынаецца ў 7 гадзін раніцы. Усе працуюць зладжана і адказна. Сярод лепшых тут называюць  экіпажы Сяргея і Дзмітрыя Піваварэвічаў, Віктара Арэхвы, Сяргея і Таццяны Сінкевічаў, Мікалая і Аляксандра Траццякоў,  Сяргея і Алены Галабурда, Васіля Салаўя і Рамана Мохарта.

Усе ўдзельнікі жніва добра разумеюць: для атрымання максімальнай ураджайнасці збажыну трэба ўбраць у аптымальныя тэрміны. Таму няма прастояў у вадзіцеляў транспартнага звяна. Першамайцы, з якімі мы сустрэліся на разгрузачнай пляцоўцы, так і сказалі: “Прабачце, доўга гаварыць няма часу – камбайны з поўнымі бункерамі стаяць не павінны”. На адвозцы збожжа добрасумленна працуюць Юрый Чэркас, Мікалай Верамейчык, Барыс Руснак, Аляксандр Сакалоўскі.

У гаспадарцы штодзённа падво-дзяцца вынікі працоўнага спаборніцтва: вызначаюцца першае, другое і трэцяе месцы сярод камбайнераў і вадзіцеляў. Лісток з прозвішчамі пераможцаў вывешваецца на інфармацыйных стэндах на мехдварах. Па даных на 8 жніўня сярод камбайнавых экіпажаў лідзіруюць Сяргей і Дзмітрый Піваварэвічы. На камбайне “Джон-Дзір-9640” яны намалацілі 1053 тоны збожжа. Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, першае месца ўтрымлівае Барыс Руснак. Яго вынік – 962  тоны.

У таварыстве працуюць два збожжасушыльныя комплексы. Большасць збожжа паступае на збожжаток «Усходні», дзе задзейнічана тры зернесушылкі: “Рыела”, “КЗС-25Б” і новая “ЗСК-40Ш”. Напружана пазменна працуюць аператары Георгій Гур”янаў, Аляксандр Хоміч, Валерый Мамчыц, Аляксандр Лейбук і іншыя, якія добрасумленна ачышчаюць і прасушваюць зерне.

Аксана ГРОХ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.