Плуг у баразне…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво завершана, і ўсе намаганні хлебаробаў  накіраваны на тое, каб стварыць  належную аснову ўраджаю 2014 года.

Згодна з аператыўнымі данымі  райсельгасхарчу, па стане на  27 жніўня ў раёне  лушчэнне ржышча праведзена  на 4275 га, у т.л. за апошні  дзень – на 119 га. Найбольшыя  плошчы апрацаваны ў СВК  “Агракамбінат Сноў” (1170 га), ЗАТ “1 Мая” (963 га), ААТ “Новае жыццё” (520 га), дзяржаўным  прадпрыемстве “ЭБ “Свеклавічная” (470 га).

Узарана 4695 га глебы. Дзённая  прыбаўка склала 363 га. Значны аб”ём гэтай работы  выкананы ў “Снове” (1188 га), ААТ  “Лань-Нясвіж” (528 га), “Новае жыццё” (490 га).

У ЗАТ ” 1 Мая”   прапалолі азімы рапс бутызанам-400 на ўсіх 50 гектарах.

Уносяцца гліфасаты – гербіцыды суцэльнага дзеяння (супраць пустазелля). Апрацавана 4331 га. У асноўным  гэта палі, дзе размесцяцца  азімыя збожжавыя культуры. Акрамя іх, гербіцыды ўнесены пад  шматгадовыя травы ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, пад  травы і азімы рапс – у ЗАТ “Росіч”.

Паўкосных і пажніўных  культур пасеяна 482 гектары, у тым  ліку 175 га – у “Снове”, па 100 га – у ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і ЗАТ “1 Мая”, 72 га – у  “Юшавічах” .

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.