Раўненне на лепшых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 6 жніўня сярод маладых камбайнераў першае месца на жніве ў раёне ўтрымлівае Уладзімір Яфімчык з СВК «Агракамбінат Сноў». На камбайне «Лексіён — 580» ён убраў 199 га, намалаціў 1374,9 т збожжа.

На другім месцы — Аляксандр Чыркун з ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». Камбайнам «Мега-360» убраў 153 га, намалаціў 974,8 т збожжа.

На трэцім месцы — экіпаж у скла-дзе Сяргея Сінкевіча і Таццяны Сінкевіч з ЗАТ «1 Мая». На камбайне «Лексіён-560» яны ўбралі 142,8 га, намалацілі 815 т збожжа.

Сярод вадзіцеляў лідзіруе Юрый Кірыеня з СВК «Агракамбінат Сноў», які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 1519,5 т збожжа. На другім месцы — Віталій Бурак з СВК «Агракам-бінат Сноў». Перавёз 1200,2 т збожжа (МАЗ-5551). На трэцім месцы — Павел Якшук з СВК «Гарадзея», на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 924,6 т збожжа.

У гэтым годзе на жніве працуе 24 маладзёжныя  экіпажы і 23 вадзіцелі.

Ксенія ХАРАШЫЛАВА, першы сакратар РК ГА «БРСМ»

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.