Раўненне на лепшых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 13 жніўня сярод маладых камбайнераў першае месца на жніве ў раёне ўтрымлівае Уладзімір Яфімчык з СВК “Агракамбінат Сноў”. На камбайне “Лексіён – 580” ён убраў 304 га, намалаціў 2060,7 т збожжа.

На другім месцы – Аляксандр Чыркун з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Камбайнам “Мега – 360” убраў 271,2 га, намалаціў 1633,3 т збожжа.

На трэцім месцы – Сяргей Чычко і Мікіта Мартынаў, экіпаж з ААТ “Лань-Нясвіж”. На камбайне “Джон Дзір” яны ўбралі 243,4 га, намалацілі 1278,4 т збожжа.

Сярод вадзіцеляў лідзіруе Юрый Кірыеня з СВК “Агракамбінат Сноў”, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 2122,2 т збожжа. На другім месцы – Віталій Бурак з СВК “Агракамбінат Сноў”. На МАЗ-5551 перавёз 1897,9 т збожжа. На трэцім месцы – Павел Якшук з СВК “Гарадзея”, на аўтамашыне МАЗ-5551 ён перавёз 1613 т збожжа.

Ксенія ХАРАШЫЛАВА, першы сакратар РК ГА “БРСМ”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.