СВЯТА ЗДАРОЎЯ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Летнія дзянькі клічуць да рэчкі ці на сонечную палянку. Яно і зразумела. Вольны час трэба прводзіць з карысцю для здароўя. Што і зрабіла нядаўна група людзей паважанага ўзросту. Энтузіясты актыўнага адпачынку сабраліся на  маляўнічым месцы ў гарадскім парку і спаборнічалі ў спрыце, лоўкасці і вытрымцы. Атрымалася ва ўсіх, няхай сабе і з рознымі вынікамі. Але ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў былі  настроены пазітыўна і сур”ёзна паставіліся да заданняў, выконвалі іх  весела і эфектыўна. Дзве каманды – “Вымпел” і  “Чайка” – прадэманстравалі навыкі хуткага збору на пляж, “выратавальныя”, перадачы мяча на хуткасць, пакаванне паходнага рукзака і іншыя. У вы-ніку перамагла дружба, бо фактычна атрымалася нічыя. Удзельнікі спартландыі або, як дакладней называлася,  свята  здароўя, засталіся задаволеныя і дзякавалі арганізатару мера-прыемства – псіхолагу Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіне Леанідаўне Бушмакінай.  Яна, дарэчы, уручыла  прыхільнікам здаровага ладу жыцця сувеніры, пажадала бадзёрасці і актыўнасці і ў далейшым.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.